viasna on patreon

Год "хатняй хіміі" за сарваны з будынка дзяржаўны сцяг

2021 2021-01-12T09:56:59+0300 2021-01-12T09:56:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palishchuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Палішчук у судзе.

Аляксей Палішчук у судзе.

Да аднаго года абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (“хатняя хімія”) 11 студзеня асуджаны жыхар Гомеля.

46-гадовага прадпрымальніка  Аляксея Палішчука абвінавацілі па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса (Знявага дзяржаўных сімвалаў).

Справа разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Суддзя – Сяргей Салоўскі.

Адным з кастрычніцкіх вечароў нехта сарваў з будынку ў цэнтры горада чырвона - зялёны сцяг і кінуў яго ў сметніцу. Аднак яго зафіксавалі камеры відэаназірання і неўзабаве асоба Палішчука была ўстаноўленая.

Скрынштот відэа з камеры назірання
Скрынштот відэа з камеры назірання

Сцяг на другі дзень быў знойдзены ў кантэйнеры для смецця на праспекце Леніна.

Судом былі ўлічаны прызнанне віны, а таксама пакрыццё матэрыяльнай шкоды.

Прысуд - адзін год абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу (“хатняя хімія”)

У Драгічыне судзяць падлетка за сарваны сцяг з Дому культуры. Нанесены ўрон - 10 рублёў

У судзе Драгічынскага раёна раніцай 11 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы 16-гадовага Аляксандра Несцярука, якога вінавацяць у здзеку над дзяржаўнымі сімваламі за сняты сцяг з Дому культуры (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства