Шуміліна: тры з паловай гады "хіміі" за пагрозу гвалту і абразу

2020 2020-12-18T17:26:05+0300 2020-12-18T17:54:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja--zala-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Судовая зала. Ілюстрацыйнае фота spring96.org

18 снежня суд Шумілінскага раёна агучыў прысуд у адносінах да Дзмітрыя Кулакова — жыхара Шуміліна, бацькі дваіх малагадовых дзяцей. Яго абвінавацілі па артыкулах 364 і 369 Крымінальнага кодэкса і пакаралі абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры з паловай гады. Дзяржабвінаваўца запрашваў шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Справу разглядала суддзя Кацярына Унуковіч. Дзяржабвінавачанне падтрымліваў намеснік пракурора Шумілінскага раёна Арсеній Дзянісаў.

Адвакат — Наталля Станкевіч.

Пацярпелы — маёр міліцыі Іван Патоцкі.

Суд Шумілінскага раёна абвінаваціў Дзмітрыя Кулакова ў тым, што ў жніўні абражаў і пагражаў гвалтам супрацоўнікам міліцыі ў суполцы аднаго з мэсэнджэраў "Лепель для жыцця" — 364 артыкул Крымінальнага кодэкса і 369 артыкул Крымінальнага кодэксу. Дзмітры Кулакоў прызнаў віну часткова: у той частцы, якая датычыцца артыкула 369. Але сказаў, што не меў намера нікога абразіць. Ён таксама адзначыў, што не прызнае віну па артыкуле 364, таму што супраць гвалту і фізічнага ўздзеяння. Адвакатка адзначыла, что тры з чатырох паведамленняў пісаліся на эмоцыях пасля затрымання і знаходжання абвінавачанага ў ІЧУ у жніўні і датычыліся менавіта гэтых абставінаў, а не Патоцкага. 

Дзве з трох экспертыз паведамлення Кулакова ў мэсэнджары паказалі, што пагроз і абразаў у іх не было, згодна з трэцяй, пагроза прысутнічала.

Дзяржабвінаваўца прызнаў віну Кулакова поўнасцю даказанай і запытаў шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён адзначыў, што дзеянні абвінавачанага падрываюць аўтарытэт улады і перашкаджаюць яе працы. Таксама Дзянісаў падкрэсліў, што пацярпелы ўспрыняў пагрозы як рэальныя.

"Я здзяйсняў розныя ўчынкі ў сваім жыцці, але не хацеў абразіць маёра Патоцкага, — сказаў Дзмітры Кулакоў у апошнім слове. — У мяне сям'я: праз гэтыя шэсць гадоў малодшае дзіця нават не ўспомніць мяне". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства