Праваабаронца прасіў Генпракурора ўзбудзіць крымінальную справу за ціск і пагрозы ў бок Марыі Калеснікавай. Што атрымаў у адказ

2020 2020-12-02T10:28:45+0300 2020-12-02T10:39:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/genprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч звяртаўся  да Генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа з просьбай узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб, якія датычныя да затрымання і ціску на сябра Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву.               

Праваабаронца спасылаецца ў звароце на паведамленні ў СМІ, якія прыводзяць словы Марыі Калеснікавай, аб тым, што 7 верасня яна была затрыманая невядомымі асобамі ў цэнтры г. Мінска і дастаўленая ў кабінет начальніка ГУБАЗіК МУС Карпянкова М.М., у якім прысутнічалі таксама намеснік міністра МУС Казакевіч Г.А., начальнік ААЦ Паўлючэнка А.Ю.

Падчас правядзення “размовы” дадзеныя высокапастаўленыя службовыя асобы абражалі і запалохвалі М. Калеснікаву, у тым ліку пагражалі ёй забойствам у выпадку яе адмовы пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

А паколькі адной з падставаў для ўзбуджэння крымінальнай справы згодна з ч.4 арт 166 КПК Рэспублікі Беларусь з’ўляецца паведамленне аб злачынстве ў СМІ, праваабаронца просіць Генеральнага пракурора правесці праверку выкладзеных у заяве фактаў і ўзбудзіць крымінальную справу.

Такімі паўнамоцтвамі якраз і надзеленая Генеральная пракуратура, паколькі згодна з ч.2 арт. 174 КПК Рэспублікі Беларусь прыняццё рашэнняў па паступіўшых заявах ці паведамленнях аб злачынствах здзейсненых службовымі асобамі органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, адносяцца да выключнай кампентэнцыі пракурора.

Аднак там вырашылі не абцяжарваць сябе крымінальнымі справамі. У адказе, які Валянцін Стэфановіч атрымаў за подпісам начальніка ўпраўлення Генпракуратуры па нагляду за аператыўна-пашуковай дзейнасцю і выкананнем законаў у дзейнасці органаў дазнання С. Замары, паведамляецца наступнае:

“Растлумачваю, што па выкладзеных у Вашым звароце фактах праверка праводзіцца Галоўным упраўленнем уласнай бяспекі МУС Рэспублікі Беларусь”.

Застаецца дадаць, што праваабаронца звяртаўся да Генеральнага пракурора зусім з іншай просьбай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства