viasna on patreon

Суд арыштаваў мінчанку на два месяцы за надпіс "Жыве Беларусь" Дапоўнена

2020 2020-11-12T14:41:39+0300 2020-11-12T15:46:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/safonava_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Сафонава. Фота: spring96.org

Марыя Сафонава. Фота: spring96.org

КАРТКА ПРАЦЭСУ

Суд: Ленінскага раёна г. Мінска

Артыкул: 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці)

Абвінавачаная: Марыя Сафонава

Суддзя: Юлія Шут

Дзяржаўны абвінаваўца: Юлія Даўгала

Пакаранне, запрошваемае дзяржабвінавачаннем: 2 месяцы арышту

Пакаранне: 2 месяцы арышту

Пацярпелыя: ЖКГ Ленінскага раёна, Мінгарсвятло і Рамаўтадар

Суд Ленінскага раёна Мінска пакараў 21-гадовую мінчанку Марыю Сафонаву за надпіс "Жыве Беларусь" і выяву БЧБ-сцяга на жылым доме на вуліцы Балтыйскай і тратуарнай дарожкі паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса на 2 месяцы арышта. Менавіта такое пакаранне прасіла ў суда для дзўчыны дзяржаўная абвінаваўца Юлія Даўгала. Гэта амаль максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. Марыя плануе абскардзіць яго ў Мінскі гарадскі суд. 

Праваабаронцы "Вясны" лічаць, што ў дзеяннях Марыі Сафонавай адсутнічае склад злачынства, прадугледжаны 341 артыкулам Крымінальнага кодэксу, і што яе дзеянні з'яўляюцца дапушчальнай формай выказвання меркавання (у кантэксце арт.19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах). У выпадку, калі Мінскі гарадскі суд не адменіць прысуд, і ён уступіць у законную сілу, Марыя Сафонава будзе прызнана палітычнай зняволенай. 

Падрабязнасці па справе:

"Надпісам "Жыве Беларусь" знізіла эстэтычныя прыкметы дзвярэй і скрыні для смецця". За гэта пракурор просіць пакараць мінчанку двума месяцамі арышту

Дзяўчыну затрымалі валанцёры чата "Антывандал": ударылі яе, парвалі заплечнік і выклікалі міліцыю. Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць Марыю арыштам на два месяцы. Гэта амаль максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства