Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-10-27T15:16:21+0300 2020-11-09T11:40:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 27 кастрычніка:

Падзея: Прэміяй "За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава ўганаравана Дэмакратычная апазіцыя Беларусі. У яе складзе — 10 вядомых асобаў, сярод якіх старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі. Ён – адзіны з лаўрэатаў, хто ў Беларусі застаўся на волі (іншыя альбо з’яўляюцца палітвязнямі, альбо вымушаны былі выехаць за мяжу). Гэтая прэмія ў тым ліку і гучны сігнал уладам аб тым, што нельга парушаць правы чалавека, бо “каханне праз вадамёты не здабудзеш”.

Каментар: Журналісты і адвакаты таксама пад ціскам. Першыя — за тое, што незалежна асвятляюць акцыі пратэсту. Другія — за тое, што дапамагаюць затрыманым людзям. Ім перашкаджаюць выконваць прафесійныя абавязкі, іх затрымліваюць па адміністрацыйных справах і нават – ужываюць крымінальны пераслед (адвакат Максім Знак зараз знаходзіцца ў Следчым ізалятары). У рубрыцы падрабязней пачуем пра механізмы ціску, а таксама пра некаторыя лёсы тых, хто трапляў пад пераслед.

Асоба: Героі рубрыцы – Марына Глазава і Вітольд Ашурак. Але самі пра сябе яны не распавядуць, бо знаходзяцца пад вартай у межах артыкула 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Марына затрымана па брэсцкай “справе карагодаў”, а Вітольд папросту не выйшаў з ізалятара пасля 30 адміністрацыйных сутак. Падрабязней пра іх лёсы распавядуць іх блізкія.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні мінскага гурта Laudans. Яго ўдзельнікі Андрэй Лунгін і Алена Палачанская былі затрыманы 20 кастрычніка за выступ на вуліцы горада і атрымалі за гэта па 15 сутак арышту.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2020/01/2020-10-27_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства