2 лютага Арцём Бурыла, адзін з заснавальнікаў гомельскай моладзевай арганізацыі “Гарт”, аштрафаваны на 50 базавых велічыняў за ўвоз у Беларусь састарэлых улётак.

2004 2004-02-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cуд Цэнтральнага раёну Гомеля 2 лютага аштрафаваў Арцёма Бурылу, аднаго з заснавальнікаў гомельскай моладзевай арганізацыі “Гарт”, на 50 базавых велічыняў (875 тысячаў рублёў) за ўвоз у Беларусь састарэлых улётак. На думку пацярпелага, у пастанове аб прыцягеньні да адказнасьці па гэтай адміністратыўнай справе былі груба сфальсыфікаваныя факты.

Бурылу затрымалі на пункце пропуску “Новая Гута” беларуска-украінскай мяжы, калі той вяртаўся з Украіны. У багажніку яго машыны мытнікі знайшлі 2 566 улёткі чатырох відаў. Галоўны інспэктар атраду гомельскай мытні Аляксандар Ісачэнка аднёс улёткі да друкаваных выданьняў, якія ня могуць у такой колькасьці выкарыстоўвацца як прыватная маёмасьць. Па арт. 193-9 ч.1 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях на Бурылу, які не аформіў улёткі ў грузавой мытнай дэклярацыі, быў складзены пратакол.

Арцём Бурыла патлумачыў, што знойдзеныя ўлёткі – макулатура: грамадзкае галасаваньне, датычнае магчымага трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Лукашэнкі, на якое запрашалі ўлёткі, адбылося ў Гомелі яшчэ 7 лістапада мінулага году. У машыне пацярпелы вазіў улёткі таму, што “захоўваць іх дома не дазваляла сям'я, а выкінуць было шкада”.

Тым не менш судзьдзя Яраслаў Парэмскі абвесьціў пастанову аб прыцягеньні да адказнасьці Бурылы. Пры гэтым аштрафаванага не запрасілі з калідору ў кабінэт судзьдзі. Як заявіў сакратар, “Бурыла спазьніўся, таму пастанова была абвешчаная безь яго”.

У пастанове напісана, што Арцём Бурыла вёз улёткі на грузавым аўтамабіле “З?#152;Л-130” на 5 тыдняў пазьней за рэальную дату, што ўлёткі “имеют значительную материальную ценность”, што Бурыла, які выступаў у судзе адзін, сваю віну прызнаў. Пацярпелы выказвае недаўменьне адносна прыведзеных у пастанове фактаў і катэгарычна зь імі не пагаджаецца: “Насамрэч я ехаў на легкавым аўтамабіле, віну сваю аспрэчваў, у судзе выступаў разам з прадстаўніком, а кошт улётак ня выначыў ні мытнік, ні суд. У падобным хадайніцтве нам адмовілі”, - тлумачыць Арцём.

www.belngo.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international