Навіны на тэму: правы працоўных
03.08.2018 Беларусь: маніторынг выявіў парушэнні міжнароднага права падчас суду над двума прафсаюзнымі лідэрамі
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT), якая на мінулым тыдні накіравала ў Беларусь місію па назіранні за судом, паведамляе пра шэраг парушэнняў стандартаў справядлівага судовага разбору і зноў звяртаецца да ўладаў з заклікам спыніць усе формы пераследу праваабаронцаў у краіне.
10.07.2018 Дыскусія па "спісу нежаночых прафесій": адказваем на пытанні
У мінскім бізнес-клубе "Imaguru" 9 ліпеня адбылася дыскусія "На якой працы (не) могуць працаваць жанчыны", на якой абмеркавалі розныя аспекты тэмы адмены і перагляду спісу забароненых прафесій, як у Беларусі, так і ў іншых краінах постсавецкай прасторы.
27.06.2018 Лекарку звольнілі за ўдзел у дазволеным уладамі мітынгу. Суд прыняў бок ЦГБ
Суд Маскоўскага раёна Берасця вынес 27 чэрвеня рашэнне па справе лекара-неўролага Цэнтральнай гарадской бальніцы Таццяны Фесікавай. Таццяна лічыць, што яе звальненне звязана з выступам аб шкодзе свінца на мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
14.05.2018 Актывісты РЭП гатовыя падтрымаць лідэраў прафсаюза
Актывіст незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Рэчыцы Аляксандр Навуменка падаў заяўку ў райвыканкам на правядзенне 1 чэрвеня пікету пратэсту супраць крымінальнага пераследу лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка
11.05.2018 Жывая Бібліятэка пазнаёміць чытачоў з рознымі прафесіямі
19 траўня Жывая Бібліятэка пройдзе на адкрытым паветры ва ўтульным дворыку галоўнага корпуса БНТУ ў межах фестывалю “Горад і Кнігі”. На нашым мерапрыемстве можна будзе пазнаёміцца з прадстаўнікамі розных прафесій, задаць ім пытанні, якія вас цікавяць, даведацца шмат новага і, вядома ж, пазбавіцца ад стэрэатыпаў.
03.05.2018 Cледства па “справе прафсаюзаў” працягваецца
“Улічваючы, што нам ніхто не паведамляў пра спыненне справы, відавочна, што яна працягнута”, – распавёў сайту palitviazni.info бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік.
19.04.2018 Міжнародныя прафсаюзы заклікалі Беларусь адмяніць дэкрэт аб «дармаедах»
Міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі заклікалі беларускі ўрад адмяніць дэкрэт «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» і адмовіцца ад сістэмы кароткатэрміновых працоўных кантрактаў.
23.02.2018 Заяўленыя пікеты супраць пераследу прафсаюза РЭП
Актывісты прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Мазыры, Жлобіне, Калінкавічах, Рэчыцы, Добрушы і Гомелі падалі 22 лютага заяўкі аб правядзенні ў дзень Канстытуцыі 15 сакавіка серыі пікетаў, на якіх плануюць пратэставаць супраць ўмяшання ва ўнутраныя справы незалежнага прафсаюза.
22.02.2018 Што такое прымусовая праца ў Беларусі?
Як вызначыць, што такое прымусовая праца, і як адстаяць сваё права не быць да яе «прыцягнутым», у прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".
31.01.2018 Генадзь Фядыніч: Улада хоча дыскрэдытаваць прафсаюз РЭП і магчыма скасаваць яго
Падчас прэсавай канферэнцыі незалежнага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектронай прамысловасці старшыня арганізацыі Генадзь Фядыніч распавёў пра сітуацыю, якая склалася вакол прафсаюза ў апошнія дні.
31.01.2018 Прафсаюз РЭП просіць распачаць крымінальную справу па факце ўзлому сайта
Распачаць крымінальную справу па артыкуле 351 Крымінальнага кодэксу - кампутарны сабатаж просіць прафсаюз РЭП. Заяву ў ГУУС Мінгарвыканкама і Савецкі РУУС Менска накіравалі лідэр прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і юрыст Юры Белякоў.
23.01.2018 Генадзь Фядыніч: Ідзе грубае і непрыкрытае ўмяшальніцтва ва ўнутранныя справы РЭПа
23 студзеня прафсаюз РЭП выступіў з заявай, якую накіраваў не только ў Генеральную пракуратуру Беларусі, але і ў Міжнародную арганізацыю працы, Міжнародныя прафсаюзныя аб’яднанні і ўсім зацікаўленым.
14.12.2017 Пракуратура не зацікаўленая праводзіць праверку па факту прымусовай прыборкі лёну
Пракуратура Гомельскай вобласці не знайшла падстаў для правядзення праверкі па факце парушэння законнасці і правоў грамадзян пры ўборцы лёну на палях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.
11.12.2017 Праваабаронца не дамогся праўды ад Генеральнай пракуратуры
Генеральная пракуратура пакінула скаргу юрыста ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці службовых асобаў Маладзечанскага райвыканкама без разгляду па сутнасці.
01.12.2017 "Трэба было дапамагчы". У Уздзе патлумачылі, чаму работнікі прадпрыемстваў тры дні збіралі буракі
У рэдакцыю TUT.BY напісалі жыхары Узды. У сваім паведамленні яны распавялі, што супрацоўнікаў усіх арганізацый «зганяюць ў поле збіраць цукровыя буракі». У райвыканкаме тлумачаць: праз моцныя дажджы глеба пераўвільготненая, тэхніка не праходзіць, і давялося папрасіць дапамогі ў людзей.