viasna on patreon

Актывісты РЭП гатовыя падтрымаць лідэраў прафсаюза

2018 2018-05-14T09:31:24+0300 2018-05-14T09:31:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/navumenka-ales.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Навуменка. Фота: praca-by.info

Аляксандр Навуменка. Фота: praca-by.info

Актывіст незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) у Рэчыцы Аляксандр Навуменка напрыканцы мінулага тыдня падаў заяўку ў мясцовы райвыканкам на правядзенне ў райцэнтры 1 чэрвеня пікету пратэсту супраць крымінальнага пераследу лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Мэта мерапрыемства - «выраз публічнага пратэсту з патрабаваннем спынення крымінальнага пераследу лідэраў незалежнага прафцэнтра».

Як паведаміў "Гомельскай Вясне"  заяўнік мерапрыемства, «з сённяшняга дня прафсаюз РЭП пачынае падачу заявак на правядзенне акцый пратэсту супраць крымінальнага пераследу незалежнага прафсаюза, які эфектыўна працуе па ўсёй краіне».

У заяўцы мясцовым чыноўнікам актывіст паведамляе, што падчас пікетавання плануецца выкарыстанне транспарантаў і лозунгаў, якія адлюстроўваюць мэту мерапрыемства. Ён просіць аддаць распараджэнне гарадскім службам па забеспячэнні аховы і медыцынскага абслугоўвання мірнага сходу грамадзян, а таксама па ўборцы тэрыторыі пасля яго правядзення.

Нагадаем, прад'яўленае крымінальнае абвінавачваньне Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку прадугледжвае два віды пакарання - абмежаванне волі да 5 гадоў або пазбаўленне да 7 гадоў волі. Прававы інспектар працы прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка выказаў думку аб тым, што ў гэтай палітычнай справе ўлада ўжо прыняла рашэнне - прысуд калегам чакаецца суровы.

Паводле звестак прадстаўніка прафсаюза РЭП у гомельскім рэгіёне Віктара Казлова, у рэгіёне супраць пераследу прафсаюза і яго лідэраў будуць пратэставаць ўсе без выключэння прафсаюзныя пярвічкі і асобныя актывісты прафсаюза.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства