viasna on patreon

"Трэба было дапамагчы". У Уздзе патлумачылі, чаму работнікі прадпрыемстваў тры дні збіралі буракі

2017 2017-12-01T17:48:00+0300 2017-12-04T11:52:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/iliustracyja_tutby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY

Ілюстрацыйнае фота: Аляксандр Корсакаў, TUT.BY

У рэдакцыю TUT.BY напісалі жыхары Узды. У сваім паведамленні яны распавялі, што супрацоўнікаў усіх арганізацый «зганяюць ў поле збіраць цукровыя буракі». У райвыканкаме тлумачаць: праз моцныя дажджы глеба пераўвільготненая, тэхніка не праходзіць, і давялося папрасіць дапамогі ў людзей.

Арганізацыі зганяюць ў поле, - пішуць у рэдакцыю жыхары Узды. - У шмат якіх кабінетах не застаецца ні аднаго чалавека. На ўвесь офіс два чалавекі. Людзі ў полі правальваюцца па калена, іх за боты выцягваюць.

У Уздзенскім райвыканкаме не адмаўляюць: сапраўды, тры дні каля 500 работнікаў прадпрыемстваў раёна дапамагалі гаспадарцы «Уздзенскі» збіраць буракі. Сяргей Ляўковіч, старшыня Уздзенскага райвыканкама, з іншымі жыхарамі раёна таксама выходзіў у поле на працу.

- Увесну ў раёне мы пасадзілі 1630 гектараў цукровых буракоў, 250 з іх у «Уздзенскім», - распавядае Сяргей Ляўковіч. - У пачатку верасня механізавана сталі ўсё гэта збіраць, але надвор'е нам перашкодзіла. У кастрычніку ў раёне выпалі 2,5 месячнай нормы ападкаў. Сітуацыю ўскладняла і вельмі дажджлівае лета. У выніку 30 гектараў буракоў засталося на полі.

Па словах суразмоўцы, камбайны і з раёна і з вобласці з'язджаліся на ўборку, але з прычыны пераўвільготненасці глебы тэхніка не ішла.

- Буракі сёлета ў нас вельмі добрыя, пакідаць іх на полі было шкада, - працягвае суразмоўца. - Адзінае, што мне заставалася, - сабраць у панядзелак кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў і папрасіць іх і іх супрацоўнікаў дапамагчы. Я, мае намеснікі і начальнікі аддзелаў - усе таксама прыбіралі буракі.

Працавалі людзі ў аўторак, сераду і пятніцу, пачыналі прыкладна ў 9:30.

- Сёння да гадзіны мы ўжо ўсё прыбралі, - кажа суразмоўца. - У аўторак мы таксама працавалі да гадзіны, у сераду праз непагадзь - да 12:00. У чацвер у полі мы не выходзілі, праца гэтая нялёгкая, і людзям трэба было адпачыць.

Сяргей Ляўковіч распавядае, што падчас уборкі размаўляў з многімі людзьмі, большасць паставіліся да сітуацыі з разуменнем.

- Таму што сапраўды трэба было дапамагчы, - тлумачыць старшыня. - На мінулым тыдні былі замаразкі. Спадзяваліся, зямлю падмарозіць, і камбайны пройдуць. Тэхнікі было дастаткова, але яна так і не змагла падступіцца да поля. Вось і давялося прасіць людзей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства