Навіны на тэму: войска
01.02.2010 3 месяцы турмы верніку Міхайлаву за адмову служыць
З улікам таго, што ад 20-га сьнежня Міхайлаў знаходзіцца пад вартай, ён прабудзе за кратамі 1,5 месяцы.
29.01.2010 Службе няма замены. Толькі турма
У судзе Менскага раёну сёньня пачынаецца суд у крымінальнай справе верніка Івана Міхайлава. Хлопца абвінавачваюць ва ўхіленьні ад вайсковай службы. Івана затрымалі 20 сьнежня і дагэтуль трымаюць пад вартай. Яму пагражае паўгода арышту.
27.01.2010 Эўрапейскія праваабаронцы пішуць Лукашэнку
12 няўрадавых арганізацый з 7 краінаў Эўропы падпісалі адкрыты ліст да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем неадкладна вызваліць з турмы Івана Міхайлава і скасаваць штраф Дзьмітрыю Смыку за іх адмову з-за рэлігійных перакананьняў служыць у войску.
27.01.2010 Яшчэ аднаго актывіста прымусова вязуць у ваенкамат
У гэтыя хвіліны актывіста Руху "За Свабоду" Алега Пронскага вязуць з Рагозніцы ў Мастоўскі ваенкамат. Пра гэта паведаміў у сваім ЖЖ Алесь Зарэмбюк.
27.01.2010 Змітру Хведаруку пагражаюць дысбатам
Пасля змены кіраўніцтва вайсковай часткі на хлопца стаў аказвацца беспрэцэдэнтны уціск – маладзёна палохаюць фізічнай расправай альбо адпраўкай у дысцыплінарны батальён.
26.01.2010 Суд ня хоча разглядаць скаргу Яўгена Скрабца на незаконны прызыў у войска
Суд Ленінскага раёна Берасьця адмовіў Яўгену Скрабцу ў разглядзе скаргі на незаконныя дзеяньні прызыўной камісіі падчас асеньняга прызыву на тэрміновую службу ў войска.
15.01.2010 29 студзеня - суд над вернікам Іванам Міхайлавым
Судовае паседжаньне Менскага раённага суда па справе ўхіленьня ад вайсковай службы верніка габрэйска-мэсіянскай суполкі Івана Міхайлава адбудзецца 29 студзеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі "За альтэрнатыўную грамадзянскую службу" Міхась Пашкевіч.
14.01.2010 Каардынатар стварэньня БХД у Гомелі гвалтам дастаўлены ў ваенкамат
Прыкладна апоўдні 14 студзеня ў Гомелі затрыманы каардынатар па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Яўген Якавенка.
12.01.2010 Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спынення крымінальнай справы супраць Івана Міхайлава
Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе неадкладанага вызвалення Івана Міхайлава і спынення крымінальнай справы супраць яго. Сябры арганізацыі лічаць недапушчальным крымінальны пераслед асобаў, якія адмаўляюцца ад праходжання вайсковай службы па рэлігійных матывах і выказваюць гатоўнасць прайсці альтэрнатыўную службу.
12.01.2010 Верніку пагражае 6 месяцаў арышту - замест альтэрнатыўнай службы
21-гадовы Іван Міхайлаў абвінавачваецца ва ўхіленні ад прызыву ў армію, аднак сам малады чалавек сябе вінаватым не лічыць.
06.01.2010 Альтэрнатыўную службу адклалі яшчэ на год
У Беларусі прыняты план падрыхтоўкі законапраектаў на бліжэйшы год. У ім 42 праекта законаў.
18.12.2009 У Беларусі плануецца адмяніць адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую воінскую службу для завочнікаў
У Беларусі плануецца адмяніць адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую воінскую службу для завочнікаў. Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон аб воінскім абавязку і воінскай службе, прынятымі Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні 18 снежня.
10.12.2009 Андрусь Цянюта патрабуе альтэрнатыўнай службы
Сёньня калегія грамадзянскіх спраў Гомельскага абласнога суду па скарзе палітычнага прызыўніка Андруся Цянюты абавязала суд Савецкага раёну разгледзець ягоныя прэтэнзіі да гарадзкога ваенкамату. Апошні ня даў спадару Цянюту магчымасьць прайсьці альтэрнатыўную службу.
04.12.2009 Палітжаўнер Іван Шыла камісаваны рашэннем медычнай камісіі
Прычына камісіі — моцная алергія, магчыма, на мясцовую ваду. Вайсковыя дактары палічылі, што Іван з такім захворваннем не можа працягваць службу. Тым не менш, 10 месяцаў салігорскі маладафронтавец паспеў адслужыць.
20.11.2009 Права маладых - не страляць!
Актывісты моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" распачалі ў Менску кампанію - "Права не страляць". Яе мэта – праінфармаваць маладых людзей аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе.