Альтэрнатыўную службу адклалі яшчэ на год
https://spring96.org/be/news/30780
2010
2010-01-06T16:58:51+0200
2010-01-06T16:58:51+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/u_vojsku.jpg
У Беларусі прыняты план падрыхтоўкі законапраектаў на бліжэйшы год. У ім 42 праекта законаў.
У краіне павінны з’явіцца 12 новых законаў. Сярод іх законы «Аб дзяржаўных закупках тавараў», «Аб некамерцыйных арганізацыях», «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў» і іншыя.
Апроч таго, рыхтуецца новая рэдакцыя Інвестыцыйнага і Жыллёвага кодэксаў, законаў «Аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыі правоў грамадзян пры яе аказанні», «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці» і іншых.
Разам з тым ствараць законапраект, які б рэгламентаваў альтэрнатыўную грамадзянскую службу, у гэтым годзе не плануецца. Права, якое замацавана ў Канстытуцыі Беларусі, усё яшчэ не знаходзіць свайго ўвасаблення ў канкрэтным законе.