Навіны на тэму: войска
06.11.2009 Вернік пакараны буйным штрафам
6 кастрычніка судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Рыгор Дзьмітрэнка прызнаў вінаватым верніка царквы “Сьведкі Еговы” Дзьмітрыя Смыка ва ўхіленьні ад прызыву ў войска і пакараў яго штрафам у памеры 100 базавых велічыняў, што складае 3,5 мільёна рублёў.
20.10.2009 Верніку ваенкамат не прапанаваў альтэрнатыўную службу
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля працягвалася слуханьне крымінальнай справы ў дачыненьні да верніка пратэстанцкай царквы “Сьведкі Еговы” Дзьмітра Смыка. З падачы гарадзкога ваенкамату пракуратура абвінавачвае спадара Смыка ва ўхіленьні ад прызыву на вайсковую службу. З ініцыятывы судзьдзі Рыгора Дзьмітрэнкі, які разглядае справу супраць верніка, у суд сёньня выклікалі ня толькі прадстаўніка ваенкамату Бурсевіча, але й гарадзкога ваенкама палкоўніка Вячаслава Цацарына.
13.10.2009 Гродзенскага студэнта прызвалі ў войска, нягледзячы на адтэрміноўку
Маці Артура Ачапоўскага выйшла з пратэстам на плошчу, але жанчыну затрымалі і здалі псіхіятрам.
08.10.2009 Штраф актывісту з Мазыра адменены
Гомельскі абласны суд спыніў справу супраць актывіста Руху "За Свабоду" Паўла Наздры з прычыны яе нязначнасці.
23.09.2009 Праваабаронцы напісалі ліст пра палітычны прызыў
Беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі міжнародную грамадзкасьць зьвярнуць увагу на "палітычнага прызыву" як формы рэпрэсіяў.
18.09.2009 Новы палітычны прызыўнік
21 верасьня актывіст "Маладога Фронту" Яўген Скрабец ідзе ў войска.
17.09.2009 Мазырскі суд аштрафаваў праваабаронцу Паўла Ноздру
Мазырскі суд 16 верасня прызнаў праваабаронцу Паўла Ноздру вінаватым у парушэнні артыкула 28.5 КоАП (несвоечасовае прадастаўленне звестак у ваенкамат аб змяненні месца працы) і пакараў яго штрафам у памеры тры базавы велічыні (105 тыс. рублёў). Паводле версіі суда, малады чалавек у ліпені ўладкаваўся на новую працу і не паведаміў пра гэта ў ваенкамат.
15.09.2009 Трэцяя справа ваенкамату супраць радавога запасу
Сёньня грамадзкі актывіст з Мазыра Павел Наздра быў дастаўлены міліцыяй у раённы суд.
15.09.2009 Ваенкамат адкажа перад судом
Гомельскі маладафронтавец Андрусь Цянюта зьвярнуўся з пазовам у суд на гарадзкі ваенкамат. Апошні, на думку актывіста, абмяжоўвае ягоныя правы.
09.09.2009 Яўгену Скрабцу забаронены выезд за мяжу
Беларускія ўлады працягваюць выкарыстоўваць вайсковую службу ў якасці сродка ціску на дэмакратычных актывістаў. 9 верасня актывіст "Маладога фронту" Яўген Скрабец быў выкліканы ў аб'яднаны ваенакамат, Брэста, каб прайсці медычную камісію.
28.08.2009 Маладафронтавец Цянюта аспрэчвае сваё адлічэнне з расейскай вну
Андрусь Цянюта быў адлічаны з Бранскай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра гэта ён даведаўся толькі праз паўтара месяца пасля выключэння, і не ад самога вну, а ад ваенкамата.
25.08.2009 Адказ Міністэрства абароны праваабаронцам: “Фактаў праяўлення непавагі да беларускай мовы не ўстаноўлена”
Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч атрымалі адказ з Міністэрства абароны на свой зварот, у якім патрабавалі спыніць незаконны пераслед і ціск на ваенаслужачага Ф. Вячорку ды іншых беларускамоўных служачых ў сувязі з выкарыстаннем імі беларускай мовы пры праходжанні вайсковай службы.
25.08.2009 Яўгену Скрабцу гвалтоўна ўручылі позву ў вайсковы камісарыят
Уночы на 25 жніўня ў Берасці быў затрыманы сябра “Маладога Фронту” Яўген Скрабец. Падставаю для затрымання актывіста сталі падазрэнні ў махлярстве, а вынікам - позва ў вайсковы камісарыят на 9 верасня, паведамляе Радыё Рацыя.
15.08.2009 Іван Шыла: Варта адрозьніваць прызыў і ізаляцыю чалавека
Іван Шыла знаходзіцца ў адпачынку дома ў Салігорску. Франак Вячорка дагэтуль пазбаўлены звальненьня. Яго салдацкі адпачынак скарацілі да 5 сутак. Адпачынак Зьмітра Хведарука адкладзены на нявызначаны тэрмін.
14.08.2009 Зварот праваабаронцаў пра моўную дыскрымінацыю ў войску ізноў пераадрасаваны
Зварот прадстаўнікоў ПЦ “Вясна” з патрабаваннем спыніць незаконны пераслед і ціск на ваенаслужачага Ф. Вячорку ды іншых беларускамоўных служачых у чарговы раз перанакіраваны – у Гомельскую міжгарнізонную ваенную пракуратуру. Пра гэта праваабаронцам афіцыйна паведаміў Першы намеснік Беларускага ваеннага пракурора падпалкоўнік юстыцыі А.М. Кот.