viasna on patreon

Мазырскі суд аштрафаваў праваабаронцу Паўла Ноздру

2009 2009-09-17T11:23:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nazdra1.jpg

Мазырскі суд 16 верасня прызнаў праваабаронцу Паўла Ноздру вінаватым у парушэнні артыкула 28.5 КоАП (несвоечасовае прадастаўленне звестак у ваенкамат аб змяненні месца працы) і пакараў яго штрафам у памеры тры базавы велічыні (105 тыс. рублёў). Паводле версіі суда, малады чалавек у ліпені ўладкаваўся на новую працу і не паведаміў пра гэта ў ваенкамат.

Як паведаміў БелаПАН Павел Ноздра, рашэнне суда ён мае намер абскардзіць. Гэта ўжо не першы канфлікт райваенкамата з праваабаронцам. У дачыненні да яго ўжо некалькі разоў складаліся такія адміністрацыйныя пратаколы. У 2008 годзе судом Ноздра быў таксама аштрафаваны на дзве базавыя велічыні за тое, што не паведаміў у ваенкамат аб звальненні з працы. Летам 2009 года ваенкамат зноў спрабаваў прыцягнуць праваабаронцу да адказнасці. Але 25 жніўня суд Мазырскага раёна спыніў вытворчасць па адміністрацыйнай справе, таму што Ноздра ўжо быў пакараны год таму за гэта правапарушэнне.

Праваабаронца звязвае судовыя справы са сваёй актыўнай палітычнай і грамадзянскай пазіцыяй. На дзеянні ваенкамата ён скардзіўся ў пракуратуру, якая прызнала, што намеснік ваеннага камісара парушыў правы грамадзяніна, у прыватнасці не патлумачыўшы яго правы пры складанні  пратакола. Цяпер Ноздра накіраваў іскавую заяву ў суд на намесніка ваенкома аб спагнанні маральнай шкоды за тое, што яго неабгрунтавана спрабавалі прыцягнуць да адказнасці двойчы за адно і тое ж правапарушэнне.

Актывіст таксама паскардзіўся ў пракуратуру на суд. Паводле слоў Ноздры, яму прынеслі позву 11 верасня, а ў дакуменце паведамлялася, што ён павінен прыбыць у суд 8 верасня, паведамляе БелаПАН

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства