Новы палітычны прызыўнік
Маладафронтаўцу Яўгену Скрабцу ўручылі позву на зборны пункт. 21 верасьня яго накіроўваюць у вайсковую частку пад Магілёвам. Яўген Скрабец будзе служыць у чыгуначных войсках, паведамляе прэс-служба "Маладога Фронту".
Нагадаем, зь пачатку ваенкамат вёў "паляваньне" на берасьцейскага маладафронтаўца, нават з выкраданьнем яго невядомымі людзьмі й гвалтоўным зьмяшчэньнем у шпіталь.
Нягледзячы на тое, што хлапец мае сур'ёзнае захворваньне сьпіны, зь якім служба ў войску забаронена, паўторная мэдычная камісія, якая адбылася па патрабаваньні ваенкамату, прызнала юнака прыдатным для службы ў войску.
"У пятніцу падпішу апошнія дакумэнты - я папрасіў аформіць іх на беларускай мове, і ў панядзелак пайду "выконваць канстытуцыйны абавязак", - паведаміў Яўген Скрабец.
Не зважаючы на тое, што дзесяткі скаргаў і заяваў з нагоды незаконнага перасьледу, што малафронтавец накіроўваў у ваенкамат і пракуратуру, не далі плёну, зараз Яўген Скрабец рыхтуе адпаведную скаргу ў суд.