Навіны на тэму: войска

Гомельскага актывіста апазіцыі Андруся Цянюту нарад міліцыі даставіў у ваенкамат

11.08.2009 Гомельскага актывіста апазіцыі Андруся Цянюту нарад міліцыі даставіў у ваенкамат

Як паведаміў 10 жніўня Андрусь Цянюта, супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго ў двары дома, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі ў ваенкамат. Паводле слоў Цянюты, праваахоўнікі растлумачылі свае дзеянні тым, што ён павінен прайсці медкамісію для тэрміновай службы.

Ваенкам не пускае актывіста за мяжу

05.08.2009 Ваенкам не пускае актывіста за мяжу

4 жніўня гомельскі актывіст “Маладога фронту” Андрусь Цянюта атрымаў праз пошту паведамленьне за подпісам гарадзкога ваенкама Вячаслава Цацарына на часовае абмежаваньне выезду з Рэспублікі Беларусь.

Факты моўнай дыскрымінацыі  ваеннаслужачага Вячоркі разгледзіць ваенная пракуратура

04.08.2009 Факты моўнай дыскрымінацыі ваеннаслужачага Вячоркі разгледзіць ваенная пракуратура

Зварот праваабаронцаў па фактах моўнай дыскрымінацыі ваеннаслужачага Франака Вячоркі будзе разглядаць Беларуская ваенная пракуратура. Пра гэта прадстаўнікам ПЦ “Вясна” ў афіцыйным лісце паведаміў прадстаўнік Генеральнай пракуратуры, начальнік аддзелу па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войску і на транспарце саветнік юстыцыі А. А. Бязуглы.

Праваабаронцы выступаюць супраць моўнай дыскрымінацыі ў войску

27.07.2009 Праваабаронцы выступаюць супраць моўнай дыскрымінацыі ў войску

Праваабаронцы ПЦ "Вясна" накіравалі адкрыты зварот да міністра абароны і генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем спыніць незаконны пераслед і ціск на ваенаслужачага Франака Вячорку ды іншых беларускамоўных служачых ў сувязі з выкарыстаннем імі беларускай мовы пры праходжанні вайсковай службы.

Алег Трусаў: «Армія абавязаная перайсці на беларускую мову»

27.07.2009 Алег Трусаў: «Армія абавязаная перайсці на беларускую мову»

Днямі стала вядома, што камандаванне вайсковай часткі ў Мазыры вынесла дысцыплінарнае спагнанне гвалтоўна прызванаму ў армію моладзеваму лідэру.

Упершыню беларускі салдат пакараны за беларускую мову

24.07.2009 Упершыню беларускі салдат пакараны за беларускую мову

23 ліпеня 2009 году антыбеларуская істэрыя ў в/ч № 48694 у Мазыры дасягнула піку. Ф.Вячорку афіцыйна вынесена адно з найбольш жорсткіх дысцыплінарных спагнаньняў, прадугледжаных арт. 49 Дысцыплінарнага статуту Ўзброеных сілаў: скарачэньне адпачынку за ўвесь пэрыяд вайсковай службы да 5 сутак (наступнае і найбольш жорсткае пакараньне – гаўптвахта).

Вайскойцы не спыняюцца ў пошуках прычынаў для крымінальнага пераследу Франака Вячоркі

22.07.2009 Вайскойцы не спыняюцца ў пошуках прычынаў для крымінальнага пераследу Франака Вячоркі

За апошні час афіцэры вайсковай часткі як мінімум шэсць разоў паграджалі Франаку Вячорку ўзбуджэннем той ці іншай крымінальнай справы. Прычыны для гэтага называліся розныя – нібыта знойдзены ў ягоных рэчах мабільны тэлефон, непадпарадкаванне загаду, сімуляцыя абсалютна рэальнай хваробы, вядзенне інтэрнэт-дзённіка. Чарговай зачэпкай стала беларускамоўнасць шэрагоўца Вячоркі. Вінцук Вячорка заяўляе, што яго сына падвяргаюць свядомаму маральна-псіхалагічнаму тэрору, ствараючы невыносную атмасферу для чалавека, які ў прынцыпе нармальна нясе службу.

Фінкевіч скардзіцца ў Міністэрства абароны

06.07.2009 Фінкевіч скардзіцца ў Міністэрства абароны

Лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Маладая Беларусь” Артур Фінкевіч падае скаргу на дзеянні падпалкоўніка Аляксея Аляксандрава, намесніка кіраўніка 29-ай ракетнай часткі, дзе служыць Іван Шыла. Актывіст кажа, што вайсковец абразіў яго нацыянальную годнасць і безпадстаўна адмовіў у сустрэчы з Іванам Шылам.

Суд не задаволіў скаргу Хведарука

01.07.2009 Суд не задаволіў скаргу Хведарука

29 чэрвеня у Менскім гарадзкім судзе была разгледжана касацыйная скарга актывіста Маладога Фронту Зьмітра Хведарука, гвалтоўна забранага ў войска гэтаю зімою, на незаконныя мерапрыемствы падчас прызыўной камісіі.

29.06.2009 Іван Шыла: Мяне пасадзілі ў адзіночную камеру тры на тры метры

Гвалтоўна прызваны ў армію моладзевы актывіст Іван Шыла адбыў тыднёвае пакаранне на гаўпвахце.

Актывіста Антона Каліноўскага ў войска не забіраюць (Дапоўнена)

09.06.2009 Актывіста Антона Каліноўскага ў войска не забіраюць (Дапоўнена)

Раніцай 9 чэрвеня па вяртаньні з-за мяжы проста на памежным пераходзе быў затрыманы актывіст “Моладзі БНФ” Антон Каліноўскі. Як стала вядома, памежнікі пратрымалі яго больш за чатыры гадзіны. За гэты час у актывіста забралі на праверку ноўтбук і правялі асабісты дагляд. Інфармацыя пра тое, нібыта Антона Каліноўскага хочуць забраць у войска не падцвердзілася.

Яўгена Скрабца выпусцілі са шпіталя

08.06.2009 Яўгена Скрабца выпусцілі са шпіталя

У пятніцу ўвечары берасьцейскага маладафронтаўца Яўгена Скрабца адпусьцілі са шпіталя. Нагадаем, некалькі дзён назад міліцыянты і супрацоўнікі ваенкамата ля пад'езду затрымалі Яўгена Скрабца і гвалтам адвезьлі ў вабласны шпіталь на абсьледваньне.

Суд у справе Івана Шылы адбыўся безь яго

04.06.2009 Суд у справе Івана Шылы адбыўся безь яго

Салігорскі суд разгледзеў пазоў маладафронтаўца Івана Шылы да вайскоўцаў. Іван намагаецца, каб суд прызнаў дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас гвалтоўнага вайсковага прызыву незаконнымі. Камандаваньне часткі пад Лепелем, дзе служыць маладафронтавец, не адпусьціла Івана на суд. Нягледзячы на хадайніцтва бацькі і адваката хлопца, суд палічыў магчымым разглядаць пазоў без Івана.

Моладзевыя актывісты ізноў пад прыцэлам вайскоўцаў

04.06.2009 Моладзевыя актывісты ізноў пад прыцэлам вайскоўцаў

Сёння, 4 чэрвеня, актывіста Берасьцейскага Маладога Фронту Яўгена Скрабца затрымалі ля пад'езду супрацоўнікі ваенкамата і міліцыі.

Івана Шылу не адпускаюць на суд

02.06.2009 Івана Шылу не адпускаюць на суд

Камандзір вайсковай брыгады Ігар Пільневіч паведаміў бацьку Івана Шылы, што не адпусьціць хлопца на суд у Салігорск, 4 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства