viasna on patreon

Права маладых - не страляць!

2009 2009-11-20T10:06:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladya-demakraty.jpg

Актывісты моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" распачалі ў Менску кампанію - "Права не страляць". Яе мэта – праінфармаваць маладых людзей аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе.

Як паведаміў Рацыі адзін з арганізатараў кампаніі – “Права не страляць” Фёдар Масленікаў, у чацвер "Маладыя дэмакраты" ўжо распаўсюдзілі каля эканамічнага універсітэта буклеты, якія распавядаюць пра альтэрнатыўную службу і перспектывах яе з’яўлення ў Беларусі:

- Сэнс кампаніі - інфармаваць моладзь, у першую чаргу, студэнтаў пра тое, што ў хуткім часе будзе прымацца закон “Аб альтэрнатыўнай службе”. Дакладна вядома, што ў наступным годзе ён паступіць на разгляд у Палату прадстаўнікоў. Мы распавядзем пра тое, што насамрэч ёсць альтэрнатыўная служба, якія перспектывы могуць быць ад яе для моладзі і для краіны ў цэлым. Распавядзем, па якіх прафесіях можна праходзіць альтэрнатыўную службу, чым яна адрозніваецца ад традыцыйнай вайсковай службы. Якія міфы існуюць наконт альтэрнатыўнай службы. Прыкладам, пра тое, што на яе просяцца толькі веруючыя альбо людзі з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй.

Разам з “Маладымі дэмакратамі” ўдзел у акцыі бяруць і актывісты Фонду развіцця прававых тэхналогіяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства