Змітру Хведаруку пагражаюць дысбатам
Пасля змены кіраўніцтва вайсковай часткі на хлопца стаў аказвацца беспрэцэдэнтны уціск – маладзёна палохаюць фізічнай расправай альбо адпраўкай у дысцыплінарны батальён.
Як распавёў Зміцер карэспандэнтам Радыё Рацыя, якія пабывалі на месцы падзеяў, узмацненне ціску распачалося яшчэ цягам мінулага тыдня, калі у в/ч 18622 быў прызначаны новы камандуючы.
– На мінулым тыдні мяне вазілі ў барысаўскі шпіталь, але пасля накіравання на аналізы, мяне так на іх і не адвезлі, толькі вызвалілі ад працы на некалькі дзён. З кашлем, з саплямі нават у санчастку не паклалі.
Апроч гэтага Зміцер Хведарук паведаміў, што цягам апошняга тыдня ў ягоны адрас ад розных людзей неаднаразова паступалі пагрозы пра магчымасць фізічнай расправы альбо адпраўкі ў дысцыплінарны батальён: “маўляў, ты ў нас тут не паўтары гады будзеш служыць, а значна болей”.