Навіны на тэму: вайна ва Украіне
21.06.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Беларусы ўжо два гады ваююць. Але ў адрозненне ад Украіны, якая супраціўляецца агрэсіі разам са сваім прэзідэнтам, беларусы супрацьстаяць і “рускаму свету”, і дыктатарскаму рэжыму ў Беларусі”.
20.06.2022 Прыбіральшчыца, рэабілітолаг, машыніст і ліквідатарка аварыі на ЧАЭС. Каго і як судзілі за абразы прэзідэнта, суддзі, міліцыянтаў і ваеннага камісара?
Праваабаронцы сабралі дыфамацыйныя прысуды, якія сталі вядомыя за апошні час.
07.06.2022 Дзмітрый Дзікун пра справу "светлагорскіх партызан": "Хвалююся, што прысуды будуць суровыя, а суд паказальным"
“Вясна” паразмаўляла з братам аднаго з фігурантаў справы "светлагорскіх партызанаў" Дзяніса Дзікуна Дзмітрыем, які знаходзіцца зараз у адноснай бяспецы і пагадзіўся распавесці пра брата і вядомыя яму акалічнасці справы.
06.06.2022 Татуіроўкі, аркушы паперы на вокнах, відэа шэсця з БЧБ-сцягамі: за што судзілі беларусаў у траўні
«Вясна назірае» склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў адміністрацыйна пераследавалі ў траўні.
06.06.2022 Марфа Рабкова і ейны кот Марфей сталі часткай праекта "МИР"
Партрэт палітзняволенай праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай увайшоў у вялікі плакат у падтрымку жыхароў Украіны. Ён быў створаны ў межах праекта "МИР".
12.05.2022 Мінімум 150 чалавек асудзілі, а ў 45 з іх канфіскавалі тэлефоны: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў красавіку
«Вясна назірае» традыцыйна склала спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў красавіку.
05.05.2022 «Дапытвалі супрацоўнікі контрвыведкі». Жыхар Баранавічаў распавёў, як яго затрымлівалі за інфармацыю для «Беларускага Гаюна»
Хлопец з Баранавічаў распавёў «Вясне» пра допыт супрацоўнікамі контрвыведкі, пра стаўленне сілавікоў да вайны і ўмовы ўтрымання ў баранавіцкім ІЧУ.
22.04.2022 Камітэт па правах чалавека ААН разглядае справу аб агрэсіі Беларусі ў дачыненні да Украіны
Камітэт ААН папрасіў Беларусь да разгляду скаргі "не дазваляць выкарыстоўваць свае тэрыторыю і інфраструктуру для правядзення ваенных аперацый, якія аказваюць прамое ўздзеянне і выклікаюць рэальную рызыку жорсткага абыходжання і адвольнага пазбаўлення жыцця" для заяўнікаў і заяўніц.
21.04.2022 Заява аб прызнанні 11 новых палітычных зняволеных
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі.
19.04.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Набліжаецца гадавіна на Чарнобыльскай АЭС і дзень народзінаў "Вясны", а таксама — суд над яе прадстаўніцай Марфай Рабковай. Правілы вядзення вайны згодна з МГП і гісторыі беларусаў, чые лёсы змяніла вайна.
10.04.2022 Прыехалі на гастролі, а сталі бежанцамі? Гісторыя плэйбэк тэатра "Вахцёры" з Харкава — у падкасце "Вясна прыйдзе"
Выехалі з Харкава на гастролі ў Літву 17 лютага, мелі зваротны квіток і вялікія планы на сакавік. Але ўсё гэта парушыла вайна...
09.04.2022 Пратэсты ў 25 гарадах і мястэчках: як пераследуюць беларусаў, якія выказваюцца супраць вайны
«Вясна» распавядае, якімі метадамі беларусы выказваюць свой пратэст супраць вайны і як за гэта іх пераследуюць улады.
05.04.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Целы забітых людзей, брацкія магілы, дзясяткі згвалтаваных жанчын… Ваенныя злачынствы і генацыд. Што бачыў і кажа відавочца, які наведаў Бучу пасля сыходу адтуль войскаў РФ?
04.04.2022 "Другі раз за год мы з дачкой экстранна пакінулі дом", — жонка палітвязня Кіма Самусенкі
Жонка палітвязня Кіма Самусенкі распавяла "Вясне" пра мужа, пра тое, што ёй дапамагае спраўляецца з цяжкасцямі і як дапамагчы палітзняволенаму актывісту руху "Дзея".
31.03.2022 "Мы супраць!": агляд петыцый беларусаў супраць вайны ва Украіне
"Вясна" распавядае, якія петыцыі стварылі беларусы супраць вайны ва Украіне і ўцягнення Беларусі ў яе.