viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-04-19T15:40:42+0300 2022-04-27T18:23:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 19 красавіка:

Падзея: Распачынаецца Чарнобыльскі тыдзень — ядзернае пытанне ў святле апошніх падзей набывае актуальнасць. Са свабодай сходаў у Беларусі таксама ўсё дрэнна, але тым не менш Беларуская партыя “Зялёныя” падала заяўку на правядзенне Чарнобыльскага шляху ў Мінску. 26 красавіка — гэта не толькі  гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, але і 26-я гадавіна ўтварэння праваабарончага цэнтра “Вясна”. А за дзень да гэтага прадстаўніцу “Вясны” Марфу Рабкову нарэшце пачнуць судзіць па крымінальнай справе.

Праваабарончы слоўнік: Разбіраемся з асноўнымі правіламі вядзення вайны згодна з Міжнародным гуманітарным правам. А ў якасці ілюстрацыі іх парушэння — расповед Таццяны Рудоўскай, жыхаркі Чарнігава, якая правяла там 20 дзён пасля пачатку вайны:

“Могілкі, дзе мой нябожчык муж, дагары нагамі перавярнулі. Лецішча разбамбілі. Там жа рускія разбамбілі і крыніцу з вадой”.

Асоба: Некалькі гісторый беларусаў, чые лёсы змяніла вайна.

“Хавацца, бегчы, ваяваць… Што ў такіх сітуацыях рабіць — не загугліш”, — музыкі бэнду “Botanic Project” Кеша і Клім выехалі з Кіева пасля пачатку вайны.

“Тут мая сям’я ў выгнанні жыве. Майго мужа прымусілі выехаць з сынам з Беларусі”, —  праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская пасля пачатку вайны прыехала ва Украіну, для чаго ёй прыйшлося нелегальна пакінуць Беларусь.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні “Botanic Project”.

Аўдыёзапіс выпуску:

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2022-04-19_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства