viasna on patreon

Прыехалі на гастролі, а сталі бежанцамі? Гісторыя плэйбэк тэатра "Вахцёры" з Харкава — у падкасце "Вясна прыйдзе" Аўдыё

2022 2022-04-10T19:10:43+0300 2022-04-13T18:07:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka27.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Народы нашай планеты маюць святое права на мір, і гэтае права было парушана ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны.

З пачаткам вайны мільёны людзей сталі бежанцамі, пакінуўшы сваю радзіму. Але ёсць і іншыя гісторыі: напрыклад, плэйбэк тэатра “Вахцёры” з Харкава. 17 лютага яны выехалі на гастролі ў Літву, мелі адваротны квіток і вялікія планы на сакавік. Але ўсё гэта парушыла вайна. Цяпер акторкі і акторы самі не разумеюць, ці з’яўляюцца яны бежанцамі… А 24 лютага ўвечары ў іх быў запланаваны перформанс.

vahciory.jpg
Частка акцёраў і акцёрак плэйбэк тэатра "Вахцёры". Усяго іх 10 чалавек. Фота: https://www.facebook.com/vakhtery/

27-ы выпуск падкаста найперш — пра пачуцці і перажыванні. Як гэта: планаваць кароткую паездку — і не вярнуцца? Адчуванне вайны ў тваім доме, калі ты застаў яе не дома? Сустракаць у Літве беларусаў, калі з тэрыторыі іх радзімы на тваю радзіму нападаюць? Як гэта ўсё успрымаецца? Як  плачацца і жартуецца? Як чытаюцца навіны?

Выпуск падкаста —  ў трох мовах: беларускай, украінскай і рускай.

Слухайце падкаст:

"Вясна прыйдзе" · #27. Прыехалі на гастролі, а сталі бежанцамі?… Гісторыя плэйбэк тэатра “Вахцёры” з Харкава

Слухайце гэты выпуск падкаста таксама на пляцоўках:

Падпісвайцеся на пляцоўкі, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!

Пытанні, заўвагі і прапановы пішыце на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства