Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 5 красавіка:
Каментар: Целы забітых людзей, брацкія магілы, дзясяткі згвалтаваных жанчын… Буча. Там пасля сыходу войск РФ пабываў імам-капэлан батальёну тэрытарыяльнай абароны Кіева Шэйх Саід Ісмагілаў. Ён адзначае, што наперадзе яшчэ будзе шмат сведчанняў ад людзей, што выжылі ў Бучы падчас знаходжання там войскаў РФ. На падставе тых сведчанняў можна будзе пачынаць міжнародныя крымінальныя суды.
“Людзей, што хаваліся ў падвалах, проста выводзілі і растрэльвалі… Было масавае знішчэнне цывільнага насельніцтва”.
Каментар эксперта: Магчымая забарона выкарыстання літары “Z” – ці не парушыць гэта свабоду слова і права на выказванне свайго меркавання? Разбіраемся з юрыстам “Вясны” Паўлам Сапелка.
Па-за межамі: З пачаткам вайны на тэрыторыі Украіны мільёны людзей сталі бежанцамі. Сярод іх ёсць і беларусы.
“Гэта гісторыя нагадвала кадры з Другой Сусветнай”, — кажа Яна, якая ўцякала са сваімі дзецьмі.
“Пачатак вайны застаў нас у Ірпені”, — узгадвае беларус Аляксандр, які пераехаў у Заходнюю Украіну і стаў там валанцёрам.
“Акрамя людзей — чатыры ці пяць сабак, і каты… Увогуле, як Ноеў каўчэг”, — успамінае свой выезд з Украіны беларускі журналіст і блогер Васіль Ядчанка.
У музычных паўзах—украінскія выканаўцы, што далучыліся да дабрачыннага тэлемарафону Save Ukraine. Іх відэазвароты, запісаныя ва ўмовах вайны, можна знайсці па хэш-тэгу #StopWar (Go_A – SHUM, MELOVIN, MONATIK, Dakh Daughters, Tina Karol & Julia Sanina).
Аўдыёзапіс выпуску: