Навіны на тэму: справа Вясны

Перажывала, што "недавучаная". Студэнцкі шлях Марфы Рабковай

17.11.2021 Перажывала, што "недавучаная". Студэнцкі шлях Марфы Рабковай

У Міжнародны дзень студэнта "Вясна" распавядае пра тое, які шлях прайшла праваабаронца Марфа Рабкова, каб вучыцца.

Amnesty International: Патрабуйце пачаць лячэнне праваабаронцы Марфы Рабковай, якой у СІЗА адмаўляюць у меддапамозе

17.11.2021 Amnesty International: Патрабуйце пачаць лячэнне праваабаронцы Марфы Рабковай, якой у СІЗА адмаўляюць у меддапамозе

Amnesty International заклікае звярнуцца да генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем аб аказанні медыцынскай дапамогі праваабаронцы Марфе Рабковай, якая больш за год утрымліваецца ў СІЗА-1. 

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

15.11.2021 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.

"Ухіліліся ад прызнання «Вясны» падатковым агентам": за што чатыры месяцы ўтрымліваюць за кратамі трох вясноўцаў

14.11.2021 "Ухіліліся ад прызнання «Вясны» падатковым агентам": за што чатыры месяцы ўтрымліваюць за кратамі трох вясноўцаў

«Вясна» распавядае, у чым абвінавачваюць праваабаронцаў, хто вядзе крымінальную справу супраць іх і чаму пераслед нашых калегаў з'яўляецца палітычна матываваным.

"Кот на Валадарцы": Падводзім вынікі конкурса ілюстрацыі

09.11.2021 "Кот на Валадарцы": Падводзім вынікі конкурса ілюстрацыі

На пачатку кастрычніка мы абвясцілі конкурс ілюстрацый у падтрымку праваабаронцы “Вясны” Валянціна Стэфановіча – “Кот на Валадарцы”. Цягам месяца кожны і кожная маглі даслаць свае малюнкі для ўдзелу, а сёння мы падводзім вынікі.

“Наварочваліся слёзы, калі слухала сведку”. Марыя Тарасенка распавяла, як праходзіў закрыты суд над Судаленкам і Ласіцай

08.11.2021 “Наварочваліся слёзы, калі слухала сведку”. Марыя Тарасенка распавяла, як праходзіў закрыты суд над Судаленкам і Ласіцай

Марыя Тарасенка ўсё яшчэ застаецца пад падпіскай аб неразгалошвані матэрыялаў крымінальнай справы. Аднак яна пагадзілася распавесці "Вясне" пра тое, як праходзіў суд над Леанідам Судаленкам і Таццянай Ласіцай.

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

08.11.2021 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.

"Настолькі дрэнна, што ў суд выклікалі хуткую дапамогу". Марыя Тарасенка распавяла пра здароўе Таццяны Ласіцы

05.11.2021 "Настолькі дрэнна, што ў суд выклікалі хуткую дапамогу". Марыя Тарасенка распавяла пра здароўе Таццяны Ласіцы

Памочніца Леаніда Судаленкі Таццяна Ласіца, асуджаная разам з ім 3 лістапада, сур'ёзна захварэла падчас свайго знаходжання ў СІЗА. На закрытым двухмесячным судовым працэсе Таццяна адчувала моцныя болі, аднак суддзя Сяргей Салоўскі не звярнуў на гэта належнай увагі.

Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў сувязі з вынясеннем прысуду Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы

04.11.2021 Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў сувязі з вынясеннем прысуду Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы

Мы, праваабаронцы "Вясны", заяўляем рашучы пратэст у сувязі з гэтым чарговым этапам ціску на арганізацыю, асуджаем выкарыстанне жорсткасці і адвольнага зняволення ў якасці інструментаў ціску на праваабаронцаў і наогул - на ўсе сегменты грамадзянскай супольнасці і пацвярджаем сваю гатовасць працягваць мірную легітымную дзейнасць па абароне і прасоўванні правоў чалавека.

«Рэпрэсіі супраць беларускай грамадзянскай супольнасці павінны спыніцца!»

04.11.2021 «Рэпрэсіі супраць беларускай грамадзянскай супольнасці павінны спыніцца!»

Камісар па правах чалавека Савета Еўропы Дуня Міятавіч адрэагавала на прысуд праваабаронцам Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы.

Супольная заява ў сувязі з прысудам дваім сябрам беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна"

03.11.2021 Супольная заява ў сувязі з прысудам дваім сябрам беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна"

Праваабарончыя арганізацыі заклікаюць улады Беларусі спыніць крымінальны пераслед паводле палітычных матываў. 

Вынесены прысуд "вясноўцам" Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: тры і два з паловай гады калоніі

03.11.2021 Вынесены прысуд "вясноўцам" Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: тры і два з паловай гады калоніі

У судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля 3 лістапада агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да праваабаронцы “Вясны” Леаніда Судаленкі і валанцёркі арганізацыі Таццяны Ласіцы.

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

01.11.2021 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.

Валянцін Стэфановіч — пра рэферэндум: Гэта пачатак канца

29.10.2021 Валянцін Стэфановіч — пра рэферэндум: Гэта пачатак канца

Праваабаронца ў лістах да каляжанкі выказаў сваё меркаванне пра рэферэндум, які мусіць адбыцца ў лютым, распавёў пра тое, як праводзіць час за кратамі і калі прагназуе сваё вызваленне.

Прэзідэнт ПАСЕ асудзіў рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі

28.10.2021 Прэзідэнт ПАСЕ асудзіў рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў у Беларусі

Рык Дамс заклікаў беларускія ўлады "ў поўнай меры паважаць правы на свабоду асацыяцый, сходаў і выказвання меркаванняў, а таксама ўсе іншыя правы чалавека, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з'яўляецца Беларусь".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства