Amnesty International: Патрабуйце пачаць лячэнне праваабаронцы Марфы Рабковай, якой у СІЗА адмаўляюць у меддапамозе Дакумент
Amnesty International заклікае звярнуцца да генеральнага пракурора Беларусі з патрабаваннем аб аказанні медыцынскай дапамогі праваабаронцы Марфе Рабковай, якая больш за год утрымліваецца ў СІЗА-1.
Марфа Рабкова – праваабаронца і каардынатарка валанцёрскай службы праваабарончага цэнтра "Вясна". З верасня 2020 года яна знаходзіцца ў СІЗА. Ёй пагражае працяглае зняволенне толькі за тое, што яна займалася законнай праваабарончай дзейнасцю. Нягледзячы на трывожныя сімптомы і пагаршэнне стану здароўя Марфы Рабковай, адміністрацыя СІЗА на працягу некалькіх месяцаў рэгулярна адхіляе просьбы праваабаронцы аб аказанні ёй медыцынскай дапамогі, у тым ліку неадкладнай стаматалагічнай дапамогі.
Дапамажыце нам дамагчыся ад беларускіх уладаў неадкладнага аказання Марфе Рабковай медыцынскай дапамогі. Накіроўвайце звароты генеральнаму пракурору Беларусі з гэтым патрабаваннем:
- Запампуйце, раздрукуйце, падпішыце і адпраўце зварот з патрабаваннямі праз звычайную пошту.
- Або скапіруйце тэкст звароту і адпраўце праз электронную пошту: info@prokuratura.gov.by
Вы таксама можаце напісаць Марфе ліст салідарнасці: Рабковай Марыі Аляксандраўне 1995 г.н. СІЗА-1 вул. Валадарскага., д. 2, Мінск Беларусь 220030 |