Навіны на тэму: справа Вясны

Прачытаў 55 кніг і навучыўся адціскацца на адной руцэ. Чаго за год у СІЗА дасягнуў Андрэй Чапюк

28.10.2021 Прачытаў 55 кніг і навучыўся адціскацца на адной руцэ. Чаго за год у СІЗА дасягнуў Андрэй Чапюк

Больш за год валанцёр “Вясны” Андрэй Чапюк утрымліваецца ў СІЗА.

Па справе гомельскіх праваабаронцы і валанцёрак аднавілася судовае следства — прысуд чакаецца ў лістападзе

27.10.2021 Па справе гомельскіх праваабаронцы і валанцёрак аднавілася судовае следства — прысуд чакаецца ў лістападзе

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля з трэцяга верасня ідзе судовае разбіральніцтва над праваабаронцам Леанідам Судаленкам і валанцёркамі “Вясны” Таццянай Ласіцай і Марыяй Тарасенка.

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

25.10.2021 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.

“Змрок акунае нашую краіну, але цемра святла не згасіць”. Пра што ў лістах на волю піша Валянцін Стэфановіч?

23.10.2021 “Змрок акунае нашую краіну, але цемра святла не згасіць”. Пра што ў лістах на волю піша Валянцін Стэфановіч?

За апошнія дні ад праваабаронцы “Вясны” Валянціна Стэфановіча некалькі чалавек атрымалі лісты. У іх Валянцін дзякуе за віншаванні з Днём народзінаў, які ён адзначыў 14 кастрычніка, піша, што ў яго ўсё добра, а таксама выказвае надзею на хуткія змены ў лепшы бок.

100 дзён за кратамі “вясноўцы” Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч

22.10.2021 100 дзён за кратамі “вясноўцы” Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч

Сёння – 100 дзён, як праваабаронцы “Вясны” Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч утрымліваюцца ў зняволенні за сваю праваабарончую дзейнасць.

З Днём народзінаў, Уладзімір!

22.10.2021 З Днём народзінаў, Уладзімір!

Сёння юрыст ПЦ “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбраы” Уладзімір Лабковіч адзначае свой 43-ці Дзень народзінаў.

Акімат, дэпартацыя і вялікія джыпы ў Данецку. Як Уладзімір Лабковіч назіраў за выбарамі ў міжнародных місіях

22.10.2021 Акімат, дэпартацыя і вялікія джыпы ў Данецку. Як Уладзімір Лабковіч назіраў за выбарамі ў міжнародных місіях

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў Беларусі Уладзімір Лабковіч мае вялікі досвед у міжнародным незалежным назіранні за выбарамі ў розных краінах. І сёння, у Дзень народзінаў праваабаронцы, які ён сустракае за кратамі, калегі зняволенага “вясноўца” ўзгадваюць пра ягоныя рызыкоўныя прыгоды падчас розных місій назірання.

#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

18.10.2021 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў “Вясны”

Сабралі навіны за мінулы тыдзень пра “вясноўцаў”, што знаходзяцца за кратамі.

FIDH: Абвінавачванні супраць "Вясны" беспадстаўныя

15.10.2021 FIDH: Абвінавачванні супраць "Вясны" беспадстаўныя

FIDH лічыць, што сапраўдны матыў беспадстаўных абвінавачванняў па крымінальных артыкулах сябраў "Вясны" - знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

"Калі-небудзь я напішу пра гэтыя сны ў сутарэннях Пішчалаўскага замку". Пра што Валянцін Стэфановіч піша з-за кратаў?

14.10.2021 "Калі-небудзь я напішу пра гэтыя сны ў сутарэннях Пішчалаўскага замку". Пра што Валянцін Стэфановіч піша з-за кратаў?

У лістах ён дасылае разважанні пра свабоду і адчуванне горада, а таксама дзеліцца тым, як бавіць час.

З Днём народзінаў, Валянцін!

14.10.2021 З Днём народзінаў, Валянцін!

Прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый віншуюць Валянціна Стэфановіча з Днём народзінаў і дасылаюць прамяні падтрымкі з розных куткоў свету.

Тры і два з паловай гады калоніі: гомельскім праваабаронцу і валанцёркам запрасілі пакаранне

13.10.2021 Тры і два з паловай гады калоніі: гомельскім праваабаронцу і валанцёркам запрасілі пакаранне

Пракуроры Яўген Фартушняк і Кірыл Вышнякоў запрасілі пакаранне палітвязням: для Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы — тры гады пазбаўлення волі, Марыі Тарасенка — два з паловай гады калоніі.

Марфе Рабковай дазволілі ў СІЗА сустрэцца з мужам

13.10.2021 Марфе Рабковай дазволілі ў СІЗА сустрэцца з мужам

Палітзняволеная праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова пабачылася з мужам падчас спаткання 13 кастрычніка.

"Роднасная душа" і "барацьбіт з беспакаранасцю". Што кажуць пра Валянціна Стэфановіча віцэ-прэзідэнты FIDH

13.10.2021 "Роднасная душа" і "барацьбіт з беспакаранасцю". Што кажуць пра Валянціна Стэфановіча віцэ-прэзідэнты FIDH

Талекан Ісмаілава з Кыргызстана і Артак Кіракасян з Арменіі разам з Валянцінам Стэфановічам з'яўляюцца віцэ-прэзідэнтамі FIDH па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. "Вясна" папрасіла іх падзяліцца сваімі ўражаннямі ад сумеснай працы з Валянцінам.

Марфа Рабкова: "Артыкулы будуць страшныя, але молат цяпер і не куе іншыя"

12.10.2021 Марфа Рабкова: "Артыкулы будуць страшныя, але молат цяпер і не куе іншыя"

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова даслала ліст з СІЗА, у якім распавяла пра год у турме, свае дасягненні ў фізічных практыкаваннях і кнігі, якія прачытала апошнім часам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства