viasna on patreon

З Днём народзінаў, Валянцін! Відэа Дапоўнена

2021 2021-10-14T11:46:12+0300 2021-10-14T23:35:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_dn_be.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння намеснік старшыні ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае свой 49-ы Дзень народзінаў. На жаль, наш калега не зможа сустрэць яго ў коле сям’і ды сяброў, а вымушана знаходзіцца за кратамі за сваю праваабарончую дзейнасць.

Прадстаўнікі розных праваабарончых арганізацый віншуюць Валянціна Стэфановіча са святам і дасылаюць прамяні падтрымкі з розных куткоў свету.

Эліс Магвэ. Фота з сайта www.thepatriot.co.bw

Прэзідэнтка FIDH Аліс Магвэ накіравала праваабаронцу віншаванні і адзначыла:

“Вы заўсёды ў нашых думках і асабліва сёння, 14 кастрычніка, у ваш дзень нараджэння, мы думаем пра Вас”.

vialantsin_birthday_fidh_rus.jpg

Дэпутат нямецкага Бундэстага Антон Хофрайтэр, які з’яўляецца сімвалічным "хросным" Стэфановіча ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandByYou ад Libereco – партнёрства за правы чалавека, запісаў відэазварот (з субтытрамі) для Валянціна да Дня народзінаў.

“Я вельмі паважаю вашу мужнасць. Перш за ўсё, за тое, што вы не маўчыце ў абарону правоў чалавека, дэмакратыі і свабодных выбараў - хоць вы і занадта добра ведаеце наступствы дыктатуры.

У ваш Дзень нараджэння я хацеў бы сказаць вам - мы побач з вамі!”, - сказаў Антон Хофрайтэр.

Старшыня Östgruppen - Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека Марцін Угла напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку віншаванні Валянціну:

"Дарагi Валiк! Вiншую з Днём нараджэння! Ты самы круты праваабаронца, якога я ведаю! Чакаю на волi!"

martin_and_valiantsin.jpg
Марцін Угла і Валянцін Стэфановіч. Фота са старонкі Марціна Углы ў фэйсбуку

Амбасадар ЕС у Беларусі Дзірк Шубель запісаў відэазварот для зняволенага праваабаронцы Валянціна Стэфановіча ў дзень яго народзінаў: 

"Шаноўны Валянцін, спадзяюся, што сённяшні дзень Вашага нараджэння Вы сустракаеце ў бяспецы, поўны сіл і надзеі, а таксама што Вы атрымалі паведамленні, поўныя любові і падтрымкі ад Аліны і дзяцей, ад сяброў, калег і суайчыннікаў.

Дзікавата ўсведамляць, што дасылаю віншаванні ў турму. Ведаю, што не дабяруцца яны да Вас так хутка, як хацелася б.

Вы - мур падтрымкі для мноства беларусаў на працягу двух дзесяцігоддзяў. Спакойны і няўхільны, Вы ішлі на велізарныя рызыкі для сябе асабіста, каб утрымліваць свае пазіцыі і заставацца праваабаронцам у асяроддзі з нулявой цярпімасцю да свабоды слова і думкі.

Шаноўны Валянцін, я шчыра спадзяюся, што Вы робіце ўсё магчымае, каб заставацца здаровым і ў добрым настроі. А я буду рабіць усё, што ў маіх сілах, каб Вы выйшлі на волю і працягвалі дапамагаць сваёй краіне дамагчыся будучыні, якой яна хоча і заслугоўвае".

Дасылайце віншаванні Валянціну: 

СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу

"Роднасная душа" і "барацьбіт з беспакаранасцю". Што кажуць пра Валянціна Стэфановіча віцэ-прэзідэнты FIDH

Разам з Валянцінам віцэ-прэзідэнтамі па рэгіёне сталі Талекан Ісмаілава з Кыргызстана і Артак Кіракасян з Арменіі. "Вясна" папрасіла іх падзяліцца сваімі ўражаннямі ад сумеснай працы з Валянцінам Стэфановічам.

Ілля Нузаў пра Валянціна Стэфановіча: ”Ён больш падобны да такога рокера, чым да праваабаронцы”

Пра тое, чым займаецца FIDH і што азначае для арганізацыі зняволенне аднаго з яе віцэ-прэзідэнтаў, пра працу Валянціна і яго асобу распавядае Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў FIDH (Парыж, Францыя).

Нагадаем, праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч быў затрыманы 14 ліпеня. У яго дома адбыўся вобшук, у выніку чаго канфіскавалі ўсю тэхніку, а самога праваабаронцу павезлі на допыт і пасля змясцілі пад варту.

Валянціну Стэфановічу прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), і ўхіленні ад выплаты падаткаў (арт. 243 КК).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства