Навіны на тэму: экалагічныя правы

"Светлагорская пляма". Дакументальны фільм "Вясны"

27.05.2020 "Светлагорская пляма". Дакументальны фільм "Вясны"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе дакументальны фільм пра завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску і людзей, якія змагаюцца супраць шкоднай вытворчасці.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

26.05.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з Ціханоўскім і акцый "кармленні галубоў". Падставай для прыцягнення да адказнасці па артыкуле 23.34 можа стаць нават і фота, змешчанае ў сацыяльных сетках, альбо хвіліннае выказванне свайго меркавання падчас youtube-стрыму.

Беларусь прадставіла сваю пазіцыю па сітуацыі пераследу брэсцкіх актывістаў

22.05.2020 Беларусь прадставіла сваю пазіцыю па сітуацыі пераследу брэсцкіх актывістаў

Мінпрыроды прадставіла ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі тлумачэнні сваёй пазіцыі па сітуацыі, звязанай з будаўніцтвам акумулятарнага завода каля Брэста і выпадкамі затрыманняў актывістаў.

Экадом праінфармаваў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі аб пераследзе экаактывістаў у Беларусі

15.05.2020 Экадом праінфармаваў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі аб пераследзе экаактывістаў у Беларусі

Грамадскае аб'яднанне "Экадом" праінфармавала Камітэт па пытаннях выканання Орхускай Канвенцыі аб новых выпадках пераследу актывістаў у Беларусі, якія рэалізуюць свае правы па Канвенцыі.

"Экадом" заклікае спыніць пераслед экалагічных актывістаў

14.05.2020 "Экадом" заклікае спыніць пераслед экалагічных актывістаў

Грамадскае аб'яднанне "Экадом" заклікае спыніць пераслед актывістаў, якія выступаюць супраць АКБ, а таксама перагледзець практыку абмежавання права грамадскасці на правядзенне мірных сходаў.

На актывіста склалі пратакол за акцыю "Шклавата — наш Чарнобыль"

06.05.2020 На актывіста склалі пратакол за акцыю "Шклавата — наш Чарнобыль"

На гродзенскага абласнога каардынатара Руху “За Свабоду” Вітольда Ашурака складзены пратакол па ч. 3 арт. 23.34 (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за пратэст супраць будаўніцтва другога цэху шклаваты ў Бярозаўцы.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: Вызваліце берасцейскіх актывістаў!

04.05.2020 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: Вызваліце берасцейскіх актывістаў!

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай у абарону экалагічных актывістаў Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка.

Новыя гарады далучаюцца да нядзельнага "кармлення галубоў”

04.05.2020 Новыя гарады далучаюцца да нядзельнага "кармлення галубоў”

У Берасці 3 траўня адбылася традыцыйная акцыя пратэсту супраць пуску акумулятарнага завода АКБ. Паводле праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, удзел у акцыі – “кармленне галубоў” прынялі каля 250 чалавек.

Брэсцкага экаактывіста міліцыя аштрафавала за распаўсюд улётак

27.04.2020 Брэсцкага экаактывіста міліцыя аштрафавала за распаўсюд улётак

Падчас традыцыйнай нядзельнай акцыі супраць завода АКБ супрацоўнікі міліцыі затрымалі экаактывіста Міхаіла Галузу. Падставай для затрымання стала "вызначэнне асобы", паведамляе "Берасцейская Вясна".

Экаактывіста з Брэста Дзмітрыя Бекалюка таксама асудзілі на 15 сутак арышту

22.04.2020 Экаактывіста з Брэста Дзмітрыя Бекалюка таксама асудзілі на 15 сутак арышту

22 карсавіка ў судзе Ленінскага раёна Брэсца працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы экалагічнага актывіста, праціўніка завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка. Яго вінавацяць у парушэнні ч. 3 арт. 23.34 КаАП – удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Экадом праінфармаваў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі аб пераследзе брэсцкіх актывістаў

21.04.2020 Экадом праінфармаваў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі аб пераследзе брэсцкіх актывістаў

Грамадскае аб'яднанне "Экадом" 20 красавіка падало ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі ЕЭК ААН інфармацыю аб прэвентыўных затрыманнях трох брэсцкіх актывістаў і пакаранні двух з іх 15-ю суткамі арышту.

Анлайн-мерапрыемствы да 34-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы ад "Экадома"

20.04.2020 Анлайн-мерапрыемствы да 34-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы ад "Экадома"

У межах склаўшыйся эпідэміялагічнай абстаноўкі, а таксама кіруючыся рэкамендацыямі аб самаізаляцыі, ГА «Экадом» падрыхтаваў шэраг анлайн-мерапрыемстваў, закліканых нагадаць аб важнай тэме – катастрофе на Чарнобыльскай АЭС. 

Праціўнікі завода АКБ Кабанаў і Андрасюк атрымалі вялікія тэрміны арышту

20.04.2020 Праціўнікі завода АКБ Кабанаў і Андрасюк атрымалі вялікія тэрміны арышту

У судзе Ленінскага раёна Брэста судзяць траіх актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода і бралі ўдзел у акцыі пратэсту 12 красавіка. На іх заведзеныя адміністрацыйныя справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

На затрыманні актывістаў праціўнікі завода АКБ адказалі новай акцыяй пратэсту

20.04.2020 На затрыманні актывістаў праціўнікі завода АКБ адказалі новай акцыяй пратэсту

У Брэсце 19 красавіка прайшла чарговая акцыя пратэсту супраць акумулятарнага завода, які пабудаваны ў некалькіх кіламетрах ад Брэста, піша "Брэсцкая газета". Нягледзячы на вялікае рэлігійнае свята, сітуацыю з каронавірусам і затрыманні ў пятніцу і ў суботу, на плошчы сабралася, паводле ацэнак праваабаронцаў, некалькі сотняў чалавек.

Затрыманні берасцейскіх экаактывістаў працягваюцца – забралі Зміцера Андрасюка

18.04.2020 Затрыманні берасцейскіх экаактывістаў працягваюцца – забралі Зміцера Андрасюка

У дадатак да затрыманых раней актывістаў кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ Дзмітрыя Бекалюка і Аляксандра Кабанава супрацоўнікі міліцыі затрымалі сёння яшчэ аднаго праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніі «АйПаўэр».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства