На затрыманні актывістаў праціўнікі завода АКБ адказалі новай акцыяй пратэсту Фота
У Брэсце 19 красавіка прайшла чарговая акцыя пратэсту супраць акумулятарнага завода, які пабудаваны ў некалькіх кіламетрах ад Брэста, піша "Брэсцкая газета". Нягледзячы на вялікае рэлігійнае свята, сітуацыю з каронавірусам і затрыманні ў пятніцу і ў суботу, на плошчы сабралася, паводле ацэнак праваабаронцаў, некалькі сотняў чалавек.
Многія казалі пра тое, што іх абурылі затрыманні актывістаў – Дзмітрыя Бекалюка, Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка. Нагадаем, Бекалюк быў затрыманы ўвечары ў пятніцу, а Кабанаў і Андрасюк раніцай у суботу. Усе яны прымалі актыўны ўдзел у акцыі супраць завода АКБ ў папярэдняе нядзелю – 12 красавіка.
"Тое, што затрымалі нашых хлопцаў – гэта, вядома, бязмежжа, і мы ў шоку. Сваю думку перад чыноўнікамі выказаць немагчыма. У хлопцаў ужо мяжа, вырашылі сказаць сваё меркаванне з нагоды гэтага завода, з нагоды гэтага ўсяго. За што іх садзіць? Гэта несправядліва, так не павінна быць", – выказала сваю думку адна з удзельніц.
"Я думаю, што гэта зроблена для запалохвання грамадскасці, каб людзі баяліся сюды выходзіць", – сказала яшчэ адна ўдзельніца пратэсту.
Тым не менш, затрыманні актывістаў падзейнічалі зваротны эфект – на плошчу выйшлі некалькі сотняў чалавек.
"Людзям ужо надакучыў здзек з боку чыноўнікаў. Яны аддаліліся ад людзей і сышлі вельмі далёка. Наспявае вельмі моцны канфлікт. Чыноўнікі вельмі моцна рызыкуюць, яны гуляюць з людзьмі, а гэтага рабіць нельга", – сказаў пратэстоўца супраць завода.
Пасля акцыі пратэсту на плошчы яе ўдзельнікі пайшлі па цэнтральных вуліцах Берасця да ЦУМа. Яны скандавалі лозунгі: "Не заводу АКБ", "Свабоду актывістам", "Чыноўнікаў на нары", "Генацыд не пройдзе", "Лукашэнка, сыходзь" і іншыя.
Паводле інфармацыі берасцейскага парваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, на працягу ўсёй акцыі за ўдзельнікамі назіралі і фіксавалі на відэакамеры супрацоўнікам міліцыі ў цывільным.
Суд над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 12 красавіка Аляксандрам Кабанавым, Дзмітрыем Бекалюком і Дзмітрыем Андрасюком прызначаны на панядзелак 20 красавіка, на 14.30. Справа будзе разглядацца ў судзе Ленінскага раёна Берасця.