viasna on patreon

Берасце: Затрыманыя актывісты кампаніі супраць будаўніцтва завода АКБ Дзмітрый Бекалюк і Аляксандр Кабанаў Дапоўнена

2020 2020-04-17T20:14:17+0300 2020-04-18T09:43:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bekaluk_dmitrij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Бекалюк у судзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Зміцер Бекалюк у судзе. Фота: ПЦ "Вясна"

У Берасці пасля 19-00 17 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі аднаго з сябраў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва заводу АКБ Дзмітрыя Бекалюка.

Як паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку  блогер Аляксандр Кабанаў, актывіста даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста.

Прычына затрымання і падрабязнасці высвятляюцца.

Раніцай 18 красавіка стала вядома пра затрыманне блогера і актывіста Аляксандра Кабанава.

Пра затрыманне паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

- У 7-30 яго затрымалі ў Пінскім раёне, у Гарадзішчы. Кабанаў там знаходзіўся на самаізаляцыі. З учорашняга вечара хату блакавалі міліцыянты. Раніцай Кабанаў сабраў дзяжурны пакунак, пагаліўся, наклаў маску І выйшаў за браму, дзе і быў затрыманы. 

Праваабаронца Вялічкін мяркуе, што М затрыманне звязана з выступам у мінулую нядзелю ў Берасці. Да панядзелка яго, як і Бекалюка, не выпусцяць, каб зашкодзіць заўтрашняй акцыі пратэсту супраць завода АКБ. Праціўнікі завода настроены рашуча.

Праваабаронца дапускае, што  могуць быць яшчэ затрыманні тых, хто актыўна выступаў 12-га на плошчы ў Берасці і некаторых актывітаў прэвентыўна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства