viasna on patreon

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў: Вызваліце берасцейскіх актывістаў!

2020 2020-05-04T11:29:32+0300 2020-05-04T11:29:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выступіла з заявай у абарону экалагічных актывістаў Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка, якіх 20 і 23 красавіка суд Ленінскага раёна Брэста прысудзіў да 15 сутак адміністрацыйнага арышту кожнага за ўдзел у акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода 12 красавіка.

Абсерваторыя нагадвае, што Кабанаў, Андрасюк і Бекалюк не ўпершыню пераследуюцца за ўдзел у акцыях пратэсту супраць завода ў Брэсце, і што іх раней затрымлівалі і асуджалі да адміністрацыйных штрафаў.

Беларускае заканадаўства парушае права на мірныя сходы, неабгрунтавана забараняючы грамадзянам праводзіць мірныя сходы без дазволу. У Беларусі ўлады рэгулярна забараняюць правядзенне мірных сходаў, звязаных з пытаннямі правоў чалавека або іншымі грамадскімі праблемамі. Свае рашэнні ўлады або зусім не абгрунтоўваюць, або спасылаюцца на закон, які патрабуе ад арганізатараў забеспячэння аказання першай медыцынскай дапамогі падчас мерапрыемства і прыборкі месца правядзення мерапрыемства пасля яго заканчэння.

Абсерваторыя асуджае адвольнае затрыманне і судовы пераслед Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка і заклікае ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць іх, паколькі гэтыя рэпрэсіі з’яўляюцца пакараннем за законнае і мірнае ажыццяўленне права на свабоду асацыяцыяў і сходаў.

Абсероваторыя таксама нагадвае, што Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай Орхускай канвенцыі, якая забараняе пераслед актывістаў за дзеянні, звязаныя з ажыццяўленнем экалагічных правоў. Больш за тое, у кантэксце пандэміі COVID-19 адміністрацыйныя затрыманне і арышт уяўляюць пагрозу для здароўя затрыманых, што парушае канстытуцыйныя правы актывістаў на жыццё і здароўе.

Нагадаем, Дзмітрый Бекалюк быў затрыманы ўвечары пятніцы 17 красавіка ў краме чатырма супрацоўнікамі міліцыі. Тыя не патлумачылі яму правы і адразу завезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Там Бекалюк даведаўся, што ў адносінах да яго распачаты адміністрацыйны працэс за тое, што ён прымаў удзел у акцыі супраць завода АКБ 12 красавіка. У суботу 18 красавіка былі затрыманы яшчэ два актывісты  Аляксандр Кабанаў і Дзмітрый Андрасюк.

У панядзелак 20 красавіка Кабанава і Андрасюка асудзілі на 15 сутак арышту кожнага. Разгляд справы Бекалюка адклалі да серады 22 красавіка, бо той запатрабаваў час на азнаямленне са справай, але ўсё адно таксама арыштавалі на 15 сутак. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства