viasna on patreon

Праціўнікі завода АКБ Кабанаў і Андрасюк атрымалі вялікія тэрміны арышту Дапоўнена

2020 2020-04-20T15:10:21+0300 2020-04-20T16:08:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/andrasiuk_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Андрасюк у судзе

Дзмітрый Андрасюк у судзе

У судзе Ленінскага раёна Брэста 20 красавіка судзілі трох актывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода і бралі ўдзел у акцыі пратэсту 12 красавіка. На іх заведзеныя адміністрацыйныя справы за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП).

Дзмірый Бекалюк быў затрыманы ўвечары ў пятніцу, Аляксандра Кабанава і Дзмітрыя Андрасюка затрымалі ранкам ў суботу. На ўсе выходныя іх памясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Разгляд спраў прызначылі на 14.30 у розных судзей.

Справу Дзмітрыя Бекалюка разглядаў суддзя Аляксандр Семянчук. Актывіст хадайнічаў аб выкліку ў якасці сведкаў міліцыянтаў, якія падчас затрымання не азнаёмілі яго з правамі, а таксама прасіў тыдзень для працы па справе яго адваката. У выніку суддзя даў час на пошук адваката да 15.00 22 красавіка.

Дзмітрый Бекалюк распавёў праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну пра тое, як адбывалася яго затрыманне.

“Я зайшоў у краму, затым туды забеглі чатыры міліцыянты. Адзін з іх паказаў пасведчанне і сказаў, што я затрыманы і ў адносінах да мяне вядзецца адміністрацыйны працэс. Я папрасіў яго азнаёміць мяне з правамі, але той адмовіўся. “Вы ведаеце, што парушаеце правы?” – спытаў я. “Так, ведаем. Можаце потым апратэставаць”, – адказаў міліцыянт. Затым уключылі вельмі гучна музыку ў машыне і адразу адвезлі ў ІЧУ”.

Судзіць Дзмірыя Андрасюка пачаў суддзя Дзмітрый Шурын. Напачатку працэсу Андрасюк папрасіў суддзю паказаць яму сваё пасведчанне. Той адмовіўся гэта рабіць, і тады Андрасюк, у сваю чаргу, адмовіўся ўдзельнічаць у судовым працэсе. Яго выдалілі з залы суда. Праз некаторы час стала вядома, што суддзя прыняў рашэнне арыштаваць яго на 15 сутак.

Справу блогера Аляксандра Кабанава разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі. У адрозненні ад двух іншых актывістаў, якіх судзяць па ч. 3 арт. 23.34 КаАП, Кабанава абвінавачваюць у парушэнні часткі 2 – то бок яго вінавацяць непасрэдна ў арганізацыі акцыі 12 красавіка. Пасля допыта сведкі міліцыянта Філіпа Кітленкі суддзя вынес рашэнне – арыштаваць блогера на 15 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства