viasna on patreon

Брэсцкага экаактывіста міліцыя аштрафавала за распаўсюд улётак

2020 2020-04-27T10:20:02+0300 2020-04-27T10:30:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanau-i-haluza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас традыцыйнай нядзельнай акцыі ў Брэсце супраць завода АКБ супрацоўнікі міліцыі 26 красавіка затрымалі экаактывіста Міхаіла Галузу. Падставай для затрымання стала "вызначэнне асобы", паведамляе "Берасцейская Вясна".

Аляксандр Кабанаў і Міхаіл Галуза (справа). Фота: racyja.com
Аляксандр Кабанаў і Міхаіл Галуза (справа). Фота: racyja.com

А 17-ай гадзіны ў яго хаце супрацоўнікі міліцыі зладзілі агляд. Намеснік начальніка Ленінскага РАУС Брэста Мікалай Самасюк па тэлефоне паведаміў жонцы Міхаіла Галузы, што яго затрымалі за распаўсюд улётак. Казаў, што Міхаіла яшчэ ў суботу за распаўсюдам зафіксавалі і ў нядзелю бачылі. Падчас агляда машыны Міхаіла Галузы супрацоўнікі міліцыі знайшлі ўлёткі. На падставе гэтага склалі два пратакола па ч.2 арт. 21.14 КаАП “Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”.

Намеснік начальніка Ленінскага РАУС Брэста Мікалай Самасюк выпісаў две пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле ч.2 арт. 21.14 КаАП і аштрафаваў экаактывіста на 10 і 25 базавых велічыняў. У суме штраф для актывіста за распаўсюд улётак склаў 945 беларускіх рублёў.

Міхаіл Галуза знаходзіўся ў міліцыі каля 8 гадзін. На волю ён выйшаў толькі а 21-й гадзіны.

Нагадаем, трох брэсцкіх актывістаў, праціўнікаў завода АКБ Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка 20 і 22 красавіка суд пакараў 15 суткамі арышту за удзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 

Грамадскае аб'яднанне "Экадом” заклікае выказаць затрыманым актывістам словы падтрымкі, даслаўшы ліст або паштоўку, па адрасе: ІЧУ Ленінскага РАУС г. Брэста, 224001, г. Брэст, Паўночны гарадок, 10.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаў беларускія ўлады адмовіцца на перыяд абвешчанай пандэміі ад прымянення адміністрацыйнага затрымання на тэрмін звыш 3-х гадзін і адміністрацыйнага арышту. Адначасова праваабаронцы нагадваюць пра недапушчальнасць выкарыстоўваць адміністрацыйныя спагнанні ў мэтах абмежавання правоў чалавека і асноўных свабод, у тым ліку – свабоды выказвання меркаванняў і мірных сходаў. "Вясна" заклікала вызваліць ад адміністрацыйнага арышту актывістаў экалагічнага пратэсту ў Брэсці – Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка.

"Вясна" заклікае адмовіцца ад арыштаў на перыяд распаўсюджвання віруса COVID-19

Ва ўмовах абвешчанай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміі, на ўладах Беларусі ляжыць абавязак – неадкладна распачаць меры па папярэджанні распаўсюджвання віруса сярод катэгорый людзей, найбольш схільных да небяспецы заражэння: з нізкім прыбыткам, бяздомных, залежных ад алкаголю, а таксама зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства