viasna on patreon

Анлайн-мерапрыемствы да 34-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы ад "Экадома"

2020 2020-04-20T16:34:14+0300 2020-04-20T16:34:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ecodom_online_chsh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах склаўшыйся эпідэміялагічнай абстаноўкі, а таксама кіруючыся рэкамендацыямі аб самаізаляцыі, ГА «Экадом» падрыхтаваў шэраг анлайн-мерапрыемстваў, закліканых нагадаць аб важнай тэме – катастрофе на Чарнобыльскай АЭС. 

22 красавіка ў 20:00 усе ахвотныя змогуць далучыцца да супольнага кінапрагляду карціны "Сталкеры Чарнобыля: даследчыкі пост-апакаліпсісу". На экране – праект "Культура супраціву" даследуе падпольнае жыццё Чарнобыльскай зоны адчужэння, якая ў апошні час прыцягвае ўсё больш аматараў экстрэмальных відаў спорту і турыстычных кампаній. Фільм ужо атрымаў узнагароду "Лепшы дух прыгодаў" на Шэфілдскім кінафестывалі прыгод. Прагляд будзе даступны на старонцы "Экадома" ў Facebook і на Youtube-канале.

З 23 красавіка стартуе серыя подкастfo "Асадачак застаўся" – пра праблемы будаўніцтва Беларускай АЭС, наступствы Чарнобыльскай аварыі, пра гісторыю пратэстнага антыядзернага руху. Пяць выпускаў подкаста на гэтыя і іншыя тэмы можна будзе паслухаць на сайце "Экадома".

24 красавіка ў 12:00 адбудзецца онлайн-дыскусія "Эканоміка БелАЭС – выгадны пуск?" па матэрыялах расследавання Беларускай антыядзернай кампаніі. Для ўдзелу неабходная онлайн-рэгістрацыя.

26 красавіка ў 20:00 будзе арганізаванае анлайн-абмеркаванне фільма "Сталкеры Чарнобыля" з рэжысёркай Іарай Лі. У мерапрыемстве прымуць удзел таксама спецыяльныя госці – Сіндзі Фолкэр, спецыялістка па радыяцыі і здароўю з Beyond Nuclear (ЗША), і Віталь Серветнік, сустаршыня РСоЭС (Расія), якія раскажуць аб асноўных праблемах атамнай прамысловасці. Трансляцыя будзе праходзіць у Facebook, рэгістрацыя па спасылцы. Мова мерапрыемства – англійская.  


"Экадом" - гэта грамадскае аб'яднанне, заснаванае ў 1996 годзе для прасоўвання экалагічна дружалюбнага ладу жыцця і ідэй устойлівага развіцця.

Напрамкі дзейнасці ахопліваюць розныя сферы: ад экалагічнай адукацыі да абароны правоў людзей на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Для арганізацыі важна, каб кожны чалавек рэалізаваў сваё права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, меў інструменты для ўдзелу ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў, атрымліваў актуальную інфармацыю аб стане навакольнага асяроддзя ў сваёй краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства