viasna on patreon

"Светлагорская пляма". Дакументальны фільм "Вясны" Відэа

2020 2020-05-27T10:59:00+0300 2020-05-27T13:33:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску стаў бруднай плямай для Беларусі і пагрозай для здароўя мясцовых жыхароў. Мясцовыя актывісты ўжо некалькі гадоў змагаюцца за спыненне ягонай працы. Праваабарончы цэнтр "Вясна" паразмаўляў з мясцовымі экалагічнымі актывістамі Анатолем Змітровічам, Сяргеем Дайнекам, Андрэем Смалянчуком, Таццянай Насковай, жыхарамі вёскі Якімавай Слабады, якую неаднаразова накрывала пеплам, праваабаронцай "Вясны" Аленай Маслюковай і іншымі пра тое, якая экалагічная сітуацыя насамрэч склалася ў Светлагорску ў сувязі з заводам. 

"Пабудаваны па загаду Лукашэнкі з парушэннем беларускіх стандартаў і экалагічнай бяспекі, будаваўся кампаніяй без патрэбнага досведу такіх праектаў паблізу населенага пункта, выкідвае каля 40 шкодных рэчываў штодзень, — гэта толькі некаторыя красамоўныя факты пра новы завод, які ў лютым 2020-га пачаў сваю працу", — адзначае аўтар фільма Сяржук Кійко.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе дакументальны фільм пра завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску і людзей, якія змагаюцца супраць шкоднай вытворчасці:

"Светлагорская пляма". Дакументальны фільм "Вясны"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства