Навіны на тэму: рэпартаж

Як берасцейцы абмяркоўвалі смяротнае пакаранне на "Мова Нанова"?

29.05.2019 Як берасцейцы абмяркоўвалі смяротнае пакаранне на "Мова Нанова"?

У Брэсце 27 траўня знакамітыя курсы па беларускай мове “Мова Нанова” правёў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

“Іх праблемы – адлюстраванне нашага жыцця”. У Мінску прайшло ток-шоў пра людзей з інваліднасцю

18.05.2019 “Іх праблемы – адлюстраванне нашага жыцця”. У Мінску прайшло ток-шоў пра людзей з інваліднасцю

У суботу 18 траўня ў мінскай прасторы “Тэрыторыя правоў” прайшло праваабарончае ток-шоў "Без права на "Я", асноўнай тэмай якога сталі праблемы людзей з інваліднасцю. І ў прыватнасці - як і чаму гэтых людзей пазбаўляюць асобы.

Пра што дыскутуе "БАЖ" на выставе “СМІ ў Беларусі”?

02.05.2019 Пра што дыскутуе "БАЖ" на выставе “СМІ ў Беларусі”?

У гэтым годзе грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” упершыню ўдзельнічае ў штогадовай Міжнароднай спецыялізаванай выстава “СМІ ў Беларусі”, якая праходзіць у НВЦ “БелЭкспа” у Мінску. У ёй удзельнічаюць больш за 50 суб'ектаў медыйнага поля Беларусі.

"Працэдура падліку галасоў на ўкраінскіх выбарах можа быць прыкладам для Беларусі”

22.04.2019 "Працэдура падліку галасоў на ўкраінскіх выбарах можа быць прыкладам для Беларусі”

У нядзелю 21 красавіка ва Украіне адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Па дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны па стане на 12 гадзін 22 красавіка за Ўладзіміра Зяленскага прагаласавалі 73,14% выбаршчыкаў, а за Пятра Парашэнку — 24,53%.

Што насамрэч адбываецца ў Брэсце? Меркаванне праваабаронцы

17.04.2019 Што насамрэч адбываецца ў Брэсце? Меркаванне праваабаронцы

“Вясноўцы” распыталі мясцовага праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна, што ён думае пра сітуацыю, якая склалася ў горадзе: пра масавыя затрыманні актывістаў, пра суд над блогерам Сяргеем Пятрухіным і пра салідарнасць берасцейцаў, якой захапляецца ўся Беларусь.

10 гадоў змагання: З надзеяй на адмену смяротнага пакарання

12.04.2019 10 гадоў змагання: З надзеяй на адмену смяротнага пакарання

Прэзентацыя фотаальбома, выдадзенага да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, адбылася 12 красавіка на пляцоўцы “Тэрыторыі правоў”.

“Выбары прайшлі свабодна” — НДА Украіны і міжнародныя арганізацыі

01.04.2019 “Выбары прайшлі свабодна” — НДА Украіны і міжнародныя арганізацыі

"Вясна" наведала ў Кіеве 1 красавіка брыфінг Камітэта выбарцаў Украіны і вялікую сумесную прэс-канферэнцыю БДПІЧ АБСЕ, Парламенцкай асамблеі АБСЕ, парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), парламенцкай асамблеі НАТА і Еўрапейскага парламента, дзе былі пракаментаваны дзень выбараў ва Украіне 31 сакавіка.

Галасуе Украіна: Фотарэпартаж "Вясны" з участка Пятра Парашэнкі

31.03.2019 Галасуе Украіна: Фотарэпартаж "Вясны" з участка Пятра Парашэнкі

Сёння, 31 сакавіка, ва Украіне праходзіць першы тур выбараў прэзідэнта, удзел у якім бяруць 39 кандыдатаў. “Вясна” наведала ва ўкраінскай сталіцы выбарчы ўчастак №800588 у Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных сіл, дзе галасаваў дзеючы Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Украіна: апошні дзень агітацыі для кандыдатаў у прэзідэнты. Фотарэпартаж

30.03.2019 Украіна: апошні дзень агітацыі для кандыдатаў у прэзідэнты. Фотарэпартаж

"Вясна" адзначыла некаторыя агітацыйныя моманты 29 сакавіка ў Кіеве, а таксама наведала прэс-канферэнцыю Грамадзянскай сеткі "Апора" і вялікі інструктаж міжнародных незалежных назіральнікаў ENEMO.

“Куды павязуць: у турму ці ў лес за кальцавую?” Пісьменнікі ўзгадалі свой турэмны досвед

13.02.2019 “Куды павязуць: у турму ці ў лес за кальцавую?” Пісьменнікі ўзгадалі свой турэмны досвед

У Мінску на адукацыйна-асветніцкай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 12 лютага адкрылася выстава “Лісты палітвязням: ад 1996 года да нашых дзён”. Падчас імпрэзы вядомыя беларускія пісьменнікі, грамадскія дзеячы і былыя палітычныя зняволеныя Алесь Бяляцкі, Зміцер Дрозд і Уладзімір Някляеў падзяліліся сваімі ўспамінамі пра жыццё за кратамі.

Пакаранне смерцю: рэтраспектыва і спадзяванні праваабаронцаў

25.01.2019 Пакаранне смерцю: рэтраспектыва і спадзяванні праваабаронцаў

Напрыканцы студзеня кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" спаўняецца дзесяць год. “Вясна” распытала праваабаронцаў, як распачыналася адна з самых гучных праваабарончых кампаній Беларусі, з якімі складанасцямі сутыкнуліся і як успрымаецца такая дзейнасць у грамадстве.

Міхаіл Мацкевіч: «Трэба ўбачыць не аб’ект тваёй міласэрнасці – а чалавека»

15.01.2019 Міхаіл Мацкевіч: «Трэба ўбачыць не аб’ект тваёй міласэрнасці – а чалавека»

Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава працягвае цыкл інтэрвію з выпускнікамі адукацыйных праектаў праграмы ILIA-By. Міхаіл Мацкевіч – выпускнік праекта BISH – прыйшоў у праваабарону з айцішнага асяродку; што праўда, грамадзкі актывізм заўсёды цікавіў яго болей, чым будучая прафесія.

У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018”

10.01.2019 У Мінску назвалі лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці 2018”

Дзясятага студзеня ў Мінску прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзясяты раз праводзіць Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый.

Уручана прэмія імя Францішка Аляхновіча

11.12.2018 Уручана прэмія імя Францішка Аляхновіча

Прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу, 10 снежня атрымалі Аляксандар Лапшын, Уладзімер Някляеў і Вольга Мікалайчык.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Слова праваабаронцам. Частка 3

07.12.2018 Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Слова праваабаронцам. Частка 3

“Вясна” распытала беларускіх праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча і Андрэя Бастунца, чаму Дэкларацыя застаецца такой жа актуальнай, як і 70 год таму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства