viasna on patreon

Уручана прэмія імя Францішка Аляхновіча Фота

2018 2018-12-11T01:37:55+0300 2018-12-11T09:46:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aljakhnovicza_premija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, Уладзімір Някляеў, грамадскі дзеяч Зміцер Дрозд і Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук

Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, Уладзімір Някляеў, грамадскі дзеяч Зміцер Дрозд і Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук

Прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досведу, 10 сьнежня атрымалі Аляксандар Лапшын, Уладзімер Някляеў і Вольга Мікалайчык, піша "Радыё Свабода".

Імпрэзу адкрыў праваабаронца, старшыня ПЦ "Вясны" Алесь Бяляцкі, лаўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча 2014 году.

Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук павіншаваў са стварэннем яшчэ адной пляцоўкі — «Тэрыторыі правоў». Ён узгадаў Сэрвантэса, які 5 гадоў правёў у зняволеньні, Аляксандра Салжаніцына, якому праз дзень споўнілася б 100 гадоў і які пісаў пра злачынствы сталінскіх лагераў.

"Прэмія хоць і была заснаваная адносна нядаўна — у 2013 годзе, але ляўрэатаў ужо шмат. Хацелася б мець магчымасьць не ўручаць гэтую прэмію, але пакуль не атрымліваецца", — заўважыла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай.

За што далі прэмію?

Блогер Аляксандар Лапшын, які некалькі месяцаў правёў на «Валадарцы», напісаў кнігу «Лягер смерці ў цэнтры Менску». Лапшын без дазволу Азэрбайджану наведаў Нагорны Карабах, быў затрыманы ў Менску, трапіў у СІЗА № 1, быў экстрадзіраваны ў Баку, атрымаў у Азэрбайджане 3 гады турмы. Пасля Лапшыну ўдалося з'ехаць у Ізраіль.

Уладзімір Некляеў уганараваны прэміяй за кнігі «Лісты да Волі» і «Толькі вершы». Падчас цырымоніі Някляеў сказаў, што ў турму трапляюць розныя, але з турмы выходзіць або чалавек, або ніхто.

Вольга Мікалайчык атрымала прэмію Францішка Аляхновіча за творы ў кнізе «Бо». Яна не прыйшла на ўручэнне прэміі, бо ўвечары 10 снежня да яе «ламіліся два міліцыянты ў цывільным», паведаміла Свабодзе Мікалайчык. Актывістка мяркуе, што яе хацелі затрымаць праз удзел у акцыі пратэсту.

"Вольгу пастаянна «прэсуюць», адбіраюць у яе дом, але яна стаіць у Курапатах, запальвае сьвечкі каля КДБ, яна паўсюль, дзе патрэбная дапамога", — сказаў Уладзімер Някляеў.

Пасля цэрэмоніі з ініцыятывы газеты "Новага Часу" ахвотныя падпісалі паштоўкі з віншаваннямі тым, хто цяпер знаходзіцца за кратамі.

pasztouki.jpg
Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук і Уладзімер Некляеў падпісваюць паштоўкі зняволенным
pasztouki_vjaznjam.jpg
Уладзімір Некляеў падпісвае паштоўку палітвязню Міхаілу Жамчужнаму

У 2013 годзе Беларускі ПЭН-цэнтар сумесна з Радыё Свабода заснаваў прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Кніга Аляхновіча «Ў капцюрох ГПУ» адной з першых расказала свету пра савецкі ГУЛАГ.

Тэматыка твораў, якія могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная — гэта могуць быць дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу.

Першым ляўрэатам прэміі Аляхновіча ў 2013 годзе стаў тагачасны палітвязень Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан». Лаўрэатамі прэміі станавіліся Алесь Бяляцкі, Зьміцер Дашкевіч, Фэлікс Пекер, Павал Севярынец, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп, Мікола Дзядок, Зьміцер Дрозд, Андрэй Саньнікаў, Леанід Пятрэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства