Навіны на тэму: рэпартаж
28.10.2019 Як праходзіць агітацыя ў Мінску? Фотарэпартаж
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» ахарактарызавалі агітацыйную кампанію пасіўнай і незаўважнай для выбаршчыкаў. Мы выйшлі на вуліцы Мінска, каб праверыць гэта. Што з гэтага атрымалася, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
25.10.2019 Суд Паліенкі, салідарнасць і першыя абдымкі на волі. Вялікі фотарэпартаж "Вясны"
"Вясна" сабрала самыя яркія моманты судовых працэсаў над Дзмітрыем Паліенкам: спробы затрымання прысутных у першыя дні, нязломнасць Дзмітрыя, салідарнасць сяброў, павышанныя меры бяспекі ў судзе, вызваленне ў залі суда, першыя абдымкі на волі. Усё гэта ў нашым вялікім фотарэпартажы.
17.10.2019 Суд над Дзмітрыем Паліенкам зрабілі адкрытым. Пракурор адмовіўся ад большасці абвінавачванняў
Мінскі гарадскі суд 17 кастрычніка пачынае разгляд крымінальнай справы сацыяльнага актывіста Дзмітрыя Паліенкі. Перад пачаткам закрытага працэсу ён парэзаў вены і яго вывелі з клеткі.
14.10.2019 "Раснічкі". Чаму ў турме мала святла? Відэарэпартаж
Напачатку жніўня магілёўскія праваабаронцы "Вясны" распачалі кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. Чаму ў турмах паўзмрок і амаль няма натуральнага святла?
10.10.2019 #We4Life2019: Інфармацыйная акцыя праваабаронцаў супраць смяротнага пакарання. Фотарэпартаж
Сёння, 10 кастрычніка, адзначаецца Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Праваабаронцы “Вясны” ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання правялі традыцыйную інфармацыйную акцыю з раздачай тэматычнага спецвыпуска газеты “Народная Воля”.
09.10.2019 Магілёўцы і магіляўчанкі пра смяротнае пакаранне: 8 меркаванняў
Перад фестывалем «Рок за жыццё» ў Магілёве мы распыталі яго наведвальнікаў і наведвальніц пра іх стаўленне да смяротнага пакарання. Вось што з гэтага атрымалася.
07.10.2019 У Магілёве музыкі выступілі супраць смяротнага пакарання. Фотарэпартаж з фэста "Рок за жыццё"
На сцэне мясцовага клуба "Cuba" 6 кастрычніка ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі знакамітыя беларускія гурты "Разбітае Сэрца Пацана", Re1ikt, Luty Sakavik і “Петля Пристрастия”.
06.10.2019 Тыдзень супраць смяротнага пакарання стартаваў фэстам "Рок за жыццё". Вялікі фотарэпартаж
У мінскім клубе RE:PUBLIC ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі выступілі знакамітыя беларускія гурты Nizkiz, Крама, Разбітае Сэрца Пацана, Re1ikt і Luty Sakavik.
18.09.2019 Магілёўскія Watch dogs: за што ім можа сказаць “дзякуй” Лукашэнка
"Вясна" адправілася ў госці да магілёўскіх праваабаронцаў, каб пазадаваць цікавых пытанняў для рэпартажу: як працуе метад “люстэрка” ў камунікацыі з уладамі ў працы Барыса Бухеля, чым часопіс пра правы чалавека круцей за праваабарончы сайт, як атрымліваецца сумяшчаць праваабарончую дзейнасць і ўдзел у роварнай гонцы на 1200 кіламетраў?
11.09.2019 Як збіраюць подпісы за кандыдатаў у Мінску? Фотарэпартаж
Валанцёрка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” 10 верасня ўвечары наведала з фотаздымачом пікеты ў сталіцы па зборы подпісаў па вылучэнні ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Глядзіце, што з гэтага атрымалася.
29.07.2019 "Беларусь: вясна'96. Quo vadis" — як пачыналася “Вясна”
З нагоды 29-й гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі на пляцоўцы Тэрыторыя правоў (Мінск) 26 ліпеня прайшлі прэзэнтацыя і прагляд дакумэнтальнай хронікі "Беларусь: вясна'96. Quo vadis".
18.07.2019 “Вясноўцы” адзначылі Міжнародны дзень Мандэлы інфармацыйнай акцыяй
Сёння, 18 ліпеня, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень Нельсана Мандэлы. Ён быў абвешчаны ў 2009 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН у знак прызнання ўнёску выбітнага праваабаронцы ў справу міру і свабоды.
10.07.2019 Праваабаронцы прэзентавалі ўнікальную фотавыставу пра Курапаты. Вялікі фотарэпартаж
На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 9 ліпеня была прэзентаваная ўнікальная фотавыстава “Курапаты, Дзяды-1989. 30-ыя ўгодкі шэсця і ўсталявання Крыжа Пакуты”. У аснову выставы былі пакладзеныя працы вядомага беларускага фатографа Уладзіміра Сапагова.
24.06.2019 Што ў рэгіёнах: гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель пра смяротнае пакаранне ў Беларусі
“Вясна” сустрэлася з актывістам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” і распытала, як ён прыйшоў да праваабароны, што адчуваў пасля сустрэчы з чалавекам, які чакае выкананне смяротнага прысуду ў турме, і як гарадзенцы ставяцца да смяротнага пакарання.
01.06.2019 "Кіламетр грамадскай актыўнасці": фотарэпартаж "Вясны"
У Мінску ў першы дзень лета Асамблея НДА Беларусі правяла вялікі фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці”. Розныя беларускія грамадскія арганізацыі прадставілі свае актыўнасці.