viasna on patreon

Украіна: апошні дзень агітацыі для кандыдатаў у прэзідэнты. Фотарэпартаж Фота

2019 2019-03-30T11:16:22+0300 2019-04-01T12:07:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybory_ua_10.jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва Украіне 29 сакавіка завяршылася агітацыя для кандыдатаў у прэзідэнты на чарговых выбарах, першы тур якіх адбудзецца ўжо ў гэтую нядзелю, 31 сакавіка. Па выбарчым заканадаўстве Украіны забаронена весьці агітацыю за дзень да выбараў і непасрэдна ў дзень галасавання. 

vybory_ua_10.jpg.jpg
Майдан Незалежнасці ўвечары 29 сакавіка. Фота: ПЦ "Вясна"

З гэтай нагоды 29 сакавіка ў Кіеве адна з вядучых няўрадавых грамадскіх арганізацый Грамадзянская сетка "Апора", якая ажыццяўляе грамадскі кантроль і адвакацыю ў галіне выбараў, правялі прэс-канферэнцыю "Вынікі незалежнага грамадскага назірання напярэдадні выбараў Прэзідэнта Украіны". На сустрэчы з журналістамі прадстаўнікі арганізацыі, апроч усяго іншага, распавялі пра самыя частыя парушэнні на працягу ўсёй выбарчай кампаніі.

ukraine_vybory_1.jpg
Прэс-канферэнцыя Грамадзянскай сеткі "Апора" 29 сакавіка. Фота: ПЦ "Вясна"

Большасць парушэнняў тычацца распаўсюджвання агітацыйных дадзеных без зыходнай інфармацыі, незаконных формаў перадвыбарчай агітацыі або ўмяшання трэціх асоб. З гэтай нагоды ў нацыянальную паліцыю было пададзена 616 зваротаў назіральнікаў.

Вольга Айвазоўская, старшыня праўлення Грамадзянскай сеткі "Апора" заявіла:

"З набліжэннем дня галасавання неабходнасць аператыўнай рэакцыі праваахоўнай сістэмы на паведамленне пра подкуп выбаршчыкаў толькі расце. Гэта патрабуе ад праваахоўнікаў і суб'ектаў выбарчага працэсу максімальнай увагі да гэтай традыцыйнай для ўкраінскіх выбараў праблемы".

Таксама па словах каардынатаркі Грамадзянскай сеткі "Апора", кампанія 2019 года была вельмі канкурэнтнай. "Аднак канкурэнцыя і роўнасць умоваў кандыдатаў часам перашкаджалі злоўжыванню адмінрэсурсам", — адзначыла яна.

Наогул у Украіне арганізавана вялікая сетка з незалежных назіральнікаў: нацыянальных, замежных і міжнародных. Так, ад Еўрапейскай сеткі арганізацый па маніторынгу выбараў (ENEMO) прадстаўлена 160 міжнародных назіральнікаў ад 21 міжнароднай арганізацыі з краін Еўрапейскага саюза і Цэнтральнай Азіі. Ад беларускіх арганізацый таксама прадстаўлены назіральнікі. Сярод іх — праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў

vybory_ua_2.jpg.jpg
Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў на вялікім інструктажы ENEMO 29 сакавіка ў Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"

29 сакавіка ў Кіеве быў арганізаваны іх вялікі інструктаж, пасля якога яны адправіліся ў рэгіёны Украіны, каб сачыць за волевыяўленнем у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ўжо ў гэту нядзелю.

vybory_ua_3.jpg.jpg
Так выглядае пасведчанне незалежнага назіральніка ENEMO. Фота: ПЦ "Вясна"

Увесь гэты час ім забаронена мець зносіны з журналістамі. Ва ўкраінскіх СМІ іх празвалі "Маўклівыя назіральнікі". Свае высновы аб ходзе галасавання яны абнародуюць ў прамежкавай справаздачы ўжо ў аўторак, 2 красавіка.

"Вясна" адзначыла некаторыя агітацыйныя моманты кандыдатаў у прэзідэнты Украіны 29 сакавіка ў Кіеве. 

vybory_ua.jpg
Вулічная агітацыя за Пятра Парашэнку. Людзі, якія агітуюць, не вельмі ахвотна фатаграфуюцца. Фота: ПЦ "Вясна"

Найбольш маштабную, па ахопу і разнастайнасцю фарматаў агітацыі, выбарчую кампанію праводзяць два кандыдаты — Пётр Парашэнка і Юлія Цімашэнка.

vybory_ua_5.jpg.jpg
Вулічная агітацыя Юліі Цімашэнкі на вул. Хрэшчацік ў Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"
vybory_ua_9.jpg.jpg
Вулічная агітацыя Юліі Цімашэнка каля адміністрацыі ў Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"

Асноўнай формай агітацыі можна было заўважыць выкарыстанне сетак вулічных агітацыйных намётаў, раздача ўлётак і газет. Імі актыўна карысталіся Парашэнка, Цімашэнка і Руслан Кашулінскі

vybory_ua_4.jpg.jpg
Вулічная агітацыя Пятра Парашэнкі на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"
vybory_ua_6.jpg.jpg
Вулічная агітацыя Руслана Кашулінскага на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"
vybory_ua_11.jpg.jpg
Вулічная агітацыя Руслана Кашулінскага каля Дома архітэктара ў Кіеве. Фота: ПЦ "Вясна"

Даволі распаўсюджаныя як агітацыя — жывыя сустрэчы з выбаршчыкамі. Напрыклад, у апошні дазволены вечар агітацыі, 29 сакавіка, у Кіеве адбыліся сустрэчы з выбаршчыкамі Юліі Цімашэнкі і Руслана Кашулінскага.

vybory_ua_1.jpg
Сустрэча з выбаршчыкамі кандыдата ў прэзідэнты Ўкраіны Руслана Кашулінскага ў Доме архітэктара ў Кіеве 29 сакавіка. Фота: ПЦ "Вясна"

Некаторыя кандыдаты не такія актыўныя ў вулічнай агітацыі. "Уся агітацыя Уладзіміра Зяленскага ў інтэрнэце. Яго рэкламу не ўбачыш на вуліцы", — распавядаюць выбаршчыкі. Як адзначылі прадстаўнікі Грамадзянскай сеткі "Апора" ён сканцэнтраваўся на медыйнай агітацыі і распаўсюдзе візуальнай палітычнай рэкламы.

30 сакавіка ва Украіне так званы "Дзень цішыні". У гэты дзень кандыдатам забаронена праводзіць агітацыйную кампанію. Аднак, як адзначыла старшыня праўлення Грамадзянскай сеткі "Апора", з прычыны таго, што ва Украіне актыўна выкарыстоўваюцца такія агітацыйныя формы як білборды, рэкламы, то цяжка назваць гэты дзень цішынёй. "Гэта дрэнная практыка. Яны не даюць выбаршчыкам застацца сам-насам са сваімі думкамі",— падкрэсліла Вольга Айвазоўская.

Пры гэтым у Кіеве безперашкодна праходзяць розныя формы акцый пратэсту ад грамадзян і арганізацый краіны. 

vybory_ua_8.jpg.jpg
Вулічная акцыя супраць кандыдата ў прэзідэнты Украіны Юлі Цімашэнка каля метро "Хрэшчацік" у Кіеве 29 сакавіка. Фота: ПЦ "Вясна"
vybory_ua_7.jpg.jpg
Пікет каля метро "Хрэшчацік" у Кіеве 29 сакавіка. Фота: ПЦ "Вясна"

*Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года. Украінскі Цэнтрвыбаркам зацвердзіў канчатковы спіс з 39 кандыдатаў у прэзідэнты. Адзначым, што паліцыя Украіны ў гэты час працуе ва ўзмоцненым рэжыме.

Партнёрства

Сяброўства