Навіны на тэму: салідарнасць
07.10.2022 Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру
У гэтым годзе праваабаронца вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міра шосты раз.
27.09.2022 "Вясне" ўручаць ўзнагароду "Справядлівасць для абаронцаў дэмакратыі"
29 верасня ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы Фонд Клуні "За справядлівасць" і Фонд Форда правядуць першую ў гісторыі цырымонію ўручэння прэміі Албі.
26.09.2022 Калегі і еўрапейскія палітыкі павіншавалі Алеся Бяляцкага з юбілеем
Алесю Бяляцкаму, кіраўніку Праваабарончага цэнтра "Вясна" і палітычнаму зняволенаму, 25 верасня споўнілася 60 гадоў.
15.09.2022 Новыя еўрапейскія "хросныя" з'явіліся ў беларускіх палітвязняў
Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў далучыліся да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”.
08.09.2022 Міжнародная супольнасць адрэагавала на прысуд Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка
Міжнародная супольнасць адрэагавала на прысуд праваабаронцы Марфы Рабковай, валанцёра "Вясны" Андрэя Чапюка і яшчэ васьмі палітвязняў, якіх 6 верасня агулам пакаралі 94 гадамі пазбаўлення волі.
07.09.2022 Беларускія праваабаронцы сустрэліся з міністрам замежных спраў Фінляндыі
Праваабаронцы распавялі фінскаму палітыку і іншым прадстаўнікам дэлегацыі пра актуальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
12.08.2022 "Непражытае жыццё": Марфа Рабкова страціла тату і не змагла нават з ім развітацца
Гэта толькі адзін са скрадзеных ў зняволенні момантаў, пра якія будзе распавядаць праект "Непражытае жыццё". Запрашаем родных і сяброў палітвязняў прыняць удзел у ім.
10.08.2022 Падтрымай палітзняволеных жанчын стыкерпакам і вестачкай салідарнасці
Да другой гадавіны з пачатку Жаночых маршаў – 12 жніўня – "Майстэрня паштовак салідарнасці" разам з кампаніяй #FreeViasna зрабілі стыкерпак, які дапаможа выказаць павагу, любоў і пяшчоту палітзняволеным жанчынам. Мы дашлем налепкі ўсім ім за краты і запрашаем вас дадаць вашыя словы падтрымкі.
08.08.2022 Еўрапейскія "хросныя" з'явіліся яшчэ ў дзевяці беларускіх палітвязняў
Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў далучыліся да кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя” з’явіліся ў палітзняволеных Сяргея Глебкі, Аляксандра Троцкага, Уладзіміра Рубашэўскага, Вячаслава Арэшкі, Таццяны Кузінай, Алега Баразны, Юрыя Сельвіча, Аляксандра Фядуты і Данілы Бандарука.
27.07.2022 300 еўрапейскіх дэпутатаў сталі хроснымі палітвязняў у Беларусі
26 ліпеня кампанія Libereco #WeStandBYyou дасягнула важнай вехі: дэпутатка партыі "Саюз 90/Зялёныя" Брыта Гасэльман стала 300-й сімвалічнай "хроснай" палітычнага зняволенага ў Беларусі.
15.07.2022 Міжнародная праваабарончая супольнасць выказала салідарнасць зняволеным “вясноўцам”
14 ліпеня, у гадавіну затрымання старшыні “Вясны” Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста арганізацыі Уладзіміра Лабковіча, прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай супольнасці выказалі зняволеным “вясноўцам” сваю падтрымку і салідарнасць.
14.07.2022 "Хросныя" выступілі ў падтрымку "вясноўцаў" у гадавіну іх затрымання
Дэпутаты нямецкага Бундэстага, якія ўзялі на сябе абавязкі сімвалічных "хросных" зняволеных праваабаронцаў "Вясны" у межах кампаніі #WeStandBYyou, выказалі словы падтрымкі ў першую гадавіну з моманту іх затрымання.
06.07.2022 Новыя еўрапейскія "хросныя" з'явіліся ў беларускіх палітвязняў
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou сімвалічныя “хросныя” з’явіліся ў палітвязняў Крысціны Чаранковай, Ірыны і Антона Мельхераў, Дзмітрыя Падрэза, Алены Гнаўк, Марыны Дуброўскай, Паўла Юхневіча, Сяргея Сакаўца, Юрыя Бялько, Юліі Лабуновай.
22.05.2022 "Ён застанецца вечным палітвязнем з жоўтай біркай". Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Вільні
У Вільні 21 траўня адбылася акцыя салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі. Праваабаронцы “Вясны” прынеслі на яе выяву трохмятровага чалавека, складзенага з жоўтых бірак “экстрэміста” з імёнамі 1204 палітвязняў, што ў дадзены момант утрымліваюцца за кратамі.
21.05.2022 Акцыі салідарнасці па ўсім свеце: як прайшоў Дзень палітвязня ў Беларусі
21 траўня, у абвешчаны праваабаронцамі “Вясны” Дзень палітвязня ў Беларусі, акцыі памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам і салідарнасці з больш чым 1200 палітзняволенымі прайшлі ў розных гарадах і краінах свету.