Навіны на тэму: салідарнасць
17.02.2023 #WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія "хросныя" палітвязняў і чым яны займаюцца
"Вясна" тлумачыць у картках, хто такія сімвалічныя "хросныя" палітвязянў і чым яны займаюцца.
10.02.2023 Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра парушэнні правоў і свабодаў вясноўцаў падчас суду
Праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН па пытаннях аб праваабаронцах, свабодзе мірных сходаў і аб’яднанняў, а таксама стане ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
03.02.2023 Сімвалічныя "хросныя" падтрымліваюць яшчэ 8 беларускіх палітвязняў
Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў прымаюць удзел у кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”. Сімвалічныя “хросныя”ёсць у палітзняволеных Ціхана Осіпава, Андрэя Герасімовіча, Алены Маліноўскай, Аляксандра Рэзніка, Уладзіміра Няпомняшчых, Яніны Малаш, Ігара Мінца, Ларысы Кузьменкі і Яўгена Бароўскага.
02.02.2023 "Іспанскі ўрад выказвае безумоўную падтрымку нашым краінам". Як праходзілі сустрэчы прадстаўнікоў Нобелеўскіх лаўрэатаў у Іспаніі
30 і 31 студзеня ў Іспаніі прайшоў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, прысуджанай у 2022 годзе кіраўніку “Вясны” Алесю Бяляцкаму, украінскаму Цэнтру грамадзянскіх свабод і расійскаму “Мемарыялу”.
06.01.2023 "Спадзяюся, што вы працягнеце захоўваць рашучасць і аптымізм". Сімвалічная "хросная" павіншавала Марфу Рабкову з Днём Народзінаў
Дэпутатка нямецкага Бундэстагу Агнешка Бругер, якая ў межах кампаніі #WeStandByYou з'яўляецца сімвалічнай "хроснай" праваабаронцы "Вясны" Марфы Рабковай, павіншавала яе з днём народзінаў.
15.12.2022 Калядны Марафон паштовак салідарнасці для палітвязняў! Далучайся
"Майстэрня паштовак салідарнасці" абвяшчае Калядны Марафон паштовак салідарнасці і запрашае далучацца да мерапрыемстваў 17 снежня, якія адбудуцца у Вільнюсе, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Познані і Уроцлаве.
15.12.2022 Як даслаць пасылку палітзняволеным з-за мяжы?
На дадзены момант у Беларусі за кратамі знаходзіцца больш за 1400 палітвязняў. Большасці з іх блакуюць ліставанне. Пасылкі ў такой сітуацыі з’яўляюцца надзейным спосабам падтрымкі зняволеных.
10.12.2022 Асветнік, заступнік, чалавек адраджэння. Што казалі пра Алеся Бяляцкага ў Вільні, у дзень уручэння Нобелеўскай прэміі міру
Сумесны прагляд анлайн-трансляцыі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру прайшоў у Вільні. А пасля прагляду прысутныя падзяліліся сваімі ўспамінамі ад знаёмства з Алесем Бяляцкім і бачаннем яго дзейнасці. "Вясна" прыводзіць іх словы.
28.10.2022 Яшчэ восем еўрапейскіх парламентарыяў узялі на сябе абавязкі сімвалічных "хросных" беларускіх палітвязняў
Сімвалічныя “хросныя” з’явіліся ў палітзняволеных Станіслава Філімонава, Іллі Туркова, Яны Пінчук, Васіля Бераснева, Наталлі Нікіцінай, Юрыя Ганцарэвіча, Сяргея Плоніса, а таксама жонкі блогера Ігара Лосіка — Дар'і.
27.10.2022 Валянцін Стэфановіч пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH
Падчас адкрыцця Кангрэсу FIDH партрэты зняволеных вясноўцаў выставілі ў першым шэрагу.
24.10.2022 Заява Платформы "Грамадзянская салідарнасць" з нагоды прысуджэння Нобелеўскай прэміі міру 2022 года тром сябрам Платформы
Міжнародная платформа "Грамадзянская салідарнасць" самым рашучым чынам асуджае дзеянні расійскіх і беларускіх улад па сістэматычным ціску на праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў і няўрадавыя арганізацыі.
18.10.2022 "Гэта надзвычай цудоўная падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням
"Вясна" распавядае, як сабраць пасылку салідарнасці для палітвязня, паказваем рэакцыі палітвязняў, а праваабаронца тлумачыць важнасць такога спосабу падтрымкі.
17.10.2022 Майстэрня паштовак салідарнасці. Гісторыя стварэння і рэакцыя былых палітвязняў — у падкасце "Вясна прыйдзе"
Спачатку малявалі ўласнаруч, а потым пачалі друкаваць. Майстэрня ствараецца яшчэ да дня выбараў 2020 — і паступова ўзрастае да буйной ініцыятывы.
08.10.2022 "У лукашэнкаўскай турме знаходзіцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Такога ў гісторыі Беларусі яшчэ не было”
У Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве завочна павіншавалі Алеся Бяляцкага.
07.10.2022 "Такі чалавек не можа быць у турме": як грамадзянская супольнасць рэагуе на атрыманне Алесем Бяляцкім Нобелеўскай прэміі міру
Віншаванні спадару Бяляцкаму і каментары з нагоды атрымання ім выбітнай узнагароды працягваюць прыходзіць з усіх кропак свету.