viasna on patreon

Калядны Марафон паштовак салідарнасці для палітвязняў! Далучайся

2022 2022-12-15T15:32:14+0300 2022-12-15T16:47:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaliadny_marafon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зусім хутка наступіць святочная пара, а гэта значыць, што надыйшоў час рыхтавацца да віншаванняў зняволеных. Такія часы асабліва цяжкія ў няволі, таму вельмі важна зрабіць усё магчымае, каб нашыя падтрымка, цеплыня і салідарнасць прабіліся праз краты.

"Майстэрня паштовак салідарнасці" абвяшчае Калядны Марафон паштовак салідарнасці! І запрашае далучацца да мерапрыемстваў 17 снежня, якія адбудуцца у Вільнюсе, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Познані і Уроцлаве.

  • Вільнюс  

Цэлы дзень – з 10.00 да 20.00 – 17 снежня валанцёры і валанцёркі Майстэрні будуць пісаць палітвязням віншаванні з зімовымі святамі і аздабляць канверты салідарнасці. Таксама будзе некалькі інтэрактыўных майстар-класаў.

Як далучыцца:

– Прыйсці ў любы і на любы час, каб напісаць паштоўку. Мы таксама падрыхтуем некалькі варыянтаў віншаванняў, якія можна выкарыстоўваць у выпадку, калі няма ідэй што/каму пісаць.

– Прыйсці ў любы час, каб далучыцца да каманды аздаблення. Будзем рабіць уласнымі рукамі калядныя канверты, аздабляць паштоўкі і лісты.

– Прыйсці ў любы час, каб далучыцца да каманды перапісвання вестачак. Да нас у форму прыйшло нямала цёплых словаў для зняволеных, якія мы запрашаем перапісаць разам.

– Прынесці для дзейнасці Каляднага марафона творчыя рэчы для аздаблення вестачак: абгортачную паперу (мы робім з яе мілейшыя канверты), налепкі, паштоўкі, канверты, каляровыя асадкі і паперу, абгортачны скотч і ўсё (любое) іншае, што можа дапамагчы зрабіць вестачкі больш яскравымі, творчымі, каляднымі. Таксама можна прынесці прысмакі для валанцёраў_к і/ці данат на дзейнасць Майстэрні.

Праграма:

    10:00 – старт Марафона

    12:00-13:00 – майстар-клас па вырабе калядных паштовак з дапамогай бульбяных штампаў з Магрэтай

    14:00-15:00 – прэзентацыя кампаніі салідарнасці #FreeViasna

    17:00-17:45 – “Як заставацца салідарным_ай за мяжой?” Брэйншторм і абмеркаванне ідэй з каардынатаркай ініцыятывы "Майстэрня паштовак салідарнасці" Дар'яй Рублеўскай

    19:45-20:00 – падвядзенне вынікаў і закрыццё Марафона

Лакацыя: Вільнюс, Vilniaus g. 20  

Дзякуем ініцыятыве "Вольныя паштоўкі" за падтрымку івэнта інфармацыйна і неймаверны крутымі паштоўкамі.

  • Гданьск

17 снежня з 15:00 да 20:00 адбудзецца падпісанне паштовак, таксама можна прыйсці і пакінуць свае напісаныя лісты і паштоўкі

Лакацыя: Гданьск, Tandeta 1 (KARMA)

  • Уроцлаў

17 снежня з 10:00 да 20:00 будзе падпісанне паштовак, дапамога з тэмай, пра што напісаць палітвязням, а асоба, якая напіша больш за ўсіх лістоў, атрымае ад арганізатараў падарунак

Лакацыя: Уроцлаў, Kościuszki 35

  • Варшава

17 снежня з 11:00 да 19:00 пройдзе майстар-клас па маляванні паштовак і іх падпісанне, таксама ёсць магчымасць пакінуць раней падпісаныя паштоўкі.

Лакацыя: Варшава, Mokotowska 24, офіс 64 (каворкінг FBC)

  • Кракаў

17 снежня з 11:00 можна прыйсці і падпісаць паштоўкі, а таксама прынесці свае лісты, загадзя напісаныя.

Лакацыя: Кракаў, Ślusarska 9a (бар Stakkato)

  • Познань

23 снежня з 18:00 можна прыйсці і падпісаць паштоўкі, а таксама прынесці свае лісты, загадзя напісаныя.

Лакацыя: Познань, Kramarska 3 (Galeria Jerzego Piotrowicza Pod Koroną)

Далучайцеся і пішыце лісты палітвязням!

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча дапамагчы такім людзям, але не ведае з чаго пачаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства