viasna on patreon

Беларускія праваабаронцы сустрэліся з міністрам замежных спраў Фінляндыі

2022 2022-09-07T13:56:40+0300 2022-09-07T13:56:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/finy_haavista.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка і Пекка Хаавіста

Павел Сапелка і Пекка Хаавіста

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці сустрэліся з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пекка Хаавіста.

Праваабаронцы распавялі фінскаму палітыку і іншым прадстаўнікам дэлегацыі пра актуальную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, стан грамадства, адносіны да вайны ва Украіне. Яны адзначылі, што ўзровень рэпрэсій і катаванняў, якія ўжываюцца ўладамі да мірных грамадзянаў, не змяншаецца, колькасць палітвязняў бесперапынна павялічваецца, а за кратамі дагэтуль застаюцца сем сябраў “Вясны”, у тым ліку кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі. Асобную ўвагу прысутныя звярнулі на жорсткі прысуд каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай і валанцёру Андрэю Чапюку.  

Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка адзначыў:

"Гэтая сустрэча з'яўляецца важным сведчаннем таго, што беларускі парадак дня – сітуацыя ў краіне, становішча арганізацый грамадзянскай супольнасці, узровень крызісу правоў чалавека – застаюцца на высокай пазіцыі ў дэмакратычных краінах, нягледзячы на аб'ектыўную сітуацыю, якая склалася пасля поўнамаштабнага ўварвання Расейскай Федэрацыі ва Украіну і выкліканага гэтым крызісу.

Для нас вельмі важна прызнанне «Вясны» на высокім узроўні ў якасці надзейнай і аб'ектыўнай крыніцы праверанай інфармацыі аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. Мы таксама разглядаем такога кшталту сустрэчы як магчымасць яшчэ раз падкрэсліць неабходнасць падтрымкі ахвяр палітычна матываванага пераследу".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства