viasna on patreon

"Непражытае жыццё": Марфа Рабкова страціла тату і не змагла нават з ім развітацца

2022 2022-08-12T17:02:31+0300 2022-08-12T17:14:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mr-neprazhytae.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Большая частка жыцця Марфы Рабковай прайшла ў бацькоўскай хаце ў Добрушы. Праваабаронца часта прыязджала да бацькоў з Мінску і кожны раз старалась дапамагчы ім. Марфа з трапятаннем успамінае моманты, якія яна праводзіла з татам, дзяўчына марыла пасадзіць яблыневы сад разам з ім. Бацька Марфы памёр, пакуль праваабаронца ўтрымліваецца за кратамі. На развітанне з ім Марфу не адпусцілі.

Гэта толькі адзін са скрадзеных ў зняволенні момантаў, пра якія будзе распавядаць праект "Непражытае жыццё". Запрашаем родных і сяброў палітвязняў прыняць удзел у ім. 

Пра што праект?

Галоўная мэта — паказаць, колькі непражытых момантаў ды падзей так і засталіся нерэалізаванымi, бо дыктатарскі рэжым не спыняецца выкрадаць свабоду ў людзей.

Чаму гэта важна?

Мы хочам працягваць звяртаць увагу медыя і міжнародных арганізацый на палітвязняў Беларусі. Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца і вельмі важна трымаць гэтую тэму ў фокусе.

Як гэта працуе?

Калі ласка, дасылайце гісторыі і фотаздымкі пра мары вашых зняволеных сваякоў цi сяброў: што яны не паспелі зрабіць, або падзеi, якія яны прапусцілі. На падставе такіх гісторый будуць зробленыя ілюстрацыі, з якіх будзе складацца выстава, прысвечаная непражытым жыццям.

Адна-дзве мары — гэта не ўсё жыццё, але ўзгадаць, колькі непражытых жыццяў зараз побач з намі, гэта значыць засведчыць падзеі ды падтрымаць сваіх блізкіх. Кожная праца будзе дасланая палітвязню ў асобным лісце.

Дасылайце гісторыі ў тэлеграм — @neprazhytae.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства