viasna on patreon

"Хросныя" выступілі ў падтрымку "вясноўцаў" у гадавіну іх затрымання

2022 2022-07-14T11:27:40+0300 2022-08-25T17:28:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefan-gelbhaar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутаты нямецкага Бундэстага, якія ўзялі на сябе абавязкі сімвалічных "хросных" зняволеных праваабаронцаў "Вясны" у межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай нямецка-швейцарскай арганізацыяй “Libereco — Партнёрства за правы чалавека”, выказалі словы падтрымкі ў першую гадавіну з моманту іх затрымання.

Дэпутат Бундэстага Штэфан Гельбхаар
Дэпутат Бундэстага Штэфан Гельбхаар

Так Штэфан Гельбхаар, дэпутат нямецкага Бундэстага і “хросны” Уладзіміра Лабковіча, выступіў з заявай:  

Сёння спаўняецца год, як беларускі праваабаронца і юрыст Уладзімір Лабковіч знаходзіцца ў зняволенні па несправядлівым абвінавачванні. Я ўзяў над ім шэфства і выступаю за яго вызваленне.

Юрыст Уладзімір Лабковіч кіруе Праваабарончым цэнтрам "Вясна" разам з Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам, якія таксама былі арыштаваныя. Гэтая арганізацыя імкнецца дапамагчы тым, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных матывах. Для такіх людзей, як і для іх родных, аказваецца юрыдычная падтрымка ўсё гэта пад моцным ціскам з боку рэжыму.

Я выказваю салідарнасць і ўдзячнасць беларусам, якія негвалтоўнымі метадамі адстойваюць дэмакратыю, вяршэнства закона, правы чалавека, свабоду і свабодныя выбары. Гвалту ў Беларусі неабходна пакласці канец, палітвязні павінны выйсці на волю, патрэбныя новыя, свабодныя і сумленныя выбары ў прысутнасці міжнародных назіральнікаў і нарэшце — сур'ёзны і інклюзіўны працэс канстытуцыйнай рэформы.

Кіраўніцтва Беларусі неаднаразова парушала міжнародныя абавязацельствы па абароне правоў чалавека. Вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя, а многія прадстаўнікі апазіцыі беглі за мяжу, ратуючыся ад дыктатарскага рэжыму. Сам рэжым падтрымаў Пуціна ў яго захопніцкай вайне з Украінай, якая супярэчыць нормам міжнароднага права. Санкцыі Еўрапейскага саюза ў дачыненні да асоб, адказных за тое, што адбываецца ў Беларусі, павінны быць пашыраныя і распаўсюджаныя на беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы, якія складаюць фінансавую аснову рэжыму. Акрамя таго, патрабуецца больш істотная падтрымка мужнай грамадзянскай супольнасьці, беларускіх журналістак і журналістаў, а таксама ахвяраў рэжыму і іх сем'яў.

Старшыня дэпутацкай групы “Саюз 90/Зялёныя” у нямецкім Бундэстагу Антон Хофрайтэр запісаў відэазварот у падтрымку свайго “хрэсніка” Валянціна Стэфановіча.

“Беларускі дыктатар не толькі падтрымлівае злачынную наступальную вайну Расіі супраць Украіны, але і спрабуе цалкам знішчыць дэмакратычную апазіцыю ва ўласнай краіне. Больш за год таму ён распарадзіўся арыштаваць дэмакратычнага актывіста Валянціна Стэфановіча і яго калег. З тых часоў яны несправядліва знаходзяцца ў зняволенні. Я патрабую неадкладнага вызвалення ўсіх беларускіх дэмакратычных актывістаў з турмаў”, — сказаў Хофрайтэр.

nikola_beer_solidarity.jpg
Калаж са старонкі Ніколы Бір у Instagram

Cімвалічная "хросная" Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Нікола Бір, напісала на сваёй старонцы ў Instagram: 

"14 ліпеня год таму былі арыштаваныя тры кіраўнікі беларускага Праваабарончага цэнтра "Вясна": Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч.

Як чалавек, які ўзяў шэфства над Алесем Бяляцкім, я рашуча асуджаю неправамерныя і неабгрунтаваныя арышты, ініцыяваныя дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі, і патрабую неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

За свабодную, незалежную і дэмакратычную #Belarus".

"Праваабаронца — не злачынца": год за кратамі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч

14 ліпеня — роўна год, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства