Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
15.10.2013 Міжнародная назіральніцкая місія і запуск Маскоўскага механізма АБСЕ у дачыненьні да Беларусі
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі, з блогу на "Белпартызане".
11.10.2013 Алесь Бяляцкі працягвае літаратурную працу за кратамі
Да выдання рыхтуецца кніга публіцыстыкі і ўспамінаў палітзняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага. У яе ўвойдзе ў асноўным напісанае за кратамі. Па словах укладальніцы кнігі Паліны Сцепаненка, pараз ідзе завяршальная праца над гэтым вялікім выданнем.
07.10.2013 Алесь Бяляцкі: “Паўстанцы 1863 году – гэта тыя, хто заклаў нашы ідэалы свабоды…”
Алесь Бяляцкі разважае над лёсам беларускіх пісьменнікаў і піша пра 150-ыя ўгодкі з часу паўстання 1863 году. Ён называе паўстанцаў вызвольнага чыну тымі, хто заклаў ідэалагічны падмурак нашай свабоды і піша, што трэба зрабіць усё, каб годна ўшанаваць памяць палеглых за вольнасць Бацькаўшчыны.
07.10.2013 Праваабаронца Уладзімір Малей прысвяціў марафонскі забег Алесю Бяляцкаму (фота)
На 30-ты юбілейны марафон, які адбыўся у Маларыце, праваабаронца прыйшоў у майцы з выявай Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Бяляцкаму!”. Уладзімір Малей заняў трэцяе прызавое месца у сваёй узроставай групе. Прэтэнзіяў з боку ўладаў не было.
07.10.2013 Алесь Бяляцкі ў турме напіша ўспаміны пра Віктара Івашкевіча
Наталля Пінчук, жонка палітзняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага, пасля тэлефоннай размовы з мужам распавяла, што Алесь з газетаў даведаўся пра смерць свайго блізкага сябра і паплечніка Віктара Івашкевіча.
03.10.2013 Алесь Бяляцкі пра беларускія сьляды на “Важкім пяску” Анатоля Рыбакова (Частка 2)
“Анатоль Рыбакоў не дарэмна зводзіць лёсы двух суседніх местачковых сем’яў яўрэяў і беларусаў да агульнай роўніцы. Пры фашыстоўскім рэжыме шанцаў на выжываньне не застаецца ня толькі ў яўрэяў, але й у беларусаў. Можа таму так пафасна гучаць у рамане словы падзякі аўтара беларусам, якія змагаліся супраць фашыстаў. Асабліва важка гэтыя словы гучаць у кантэксьце трагічнага сюжэту рамана “Важкі пясок”, твора пра каханьне, пра Халакост”.
03.10.2013 Алесь Бяляцкі пра беларускія сьляды на “Важкім пяску” Анатоля Рыбакова (Частка 1)
“На жаль, мы неяк амаль не адсочваем, што і як пра нас пішуць пісьменьнікі, якія працуюць у іншых літаратурах. А гэты трэба рабіць. Бо погляд на нас, беларусаў, збоку, так бы мовіць, незамыленым вокам, у розным часе, разнастайных падзеях і жыцьцёвых сітуацыях часам паказвае цікавыя назіраньні і дае пэўныя высновы…”
01.10.2013 “Amnesty International”: Праваабарончая прэмія імя Вацлава Гавэла прысуджаная беларускаму вязню сумлення
Алесь Бяляцкі, беларускі праваабаронца і вязень сумлення, уганараваны правабарончай прэміяй імя Вацлава Гавэла ў знак прызнання яго працы па паляпшэнні становішча з правамі чалавека ў ягонай краіне ды за вялікую асабістую рызыку, якой ён падвяргаўся ў сваёй дзейнасці.
30.09.2013 FIDH і "Вясна" шчыра віншуюць Алеся Бяляцкага з высокай узнагародай
Савет Еўропы абвясціў аб прысуджэнні праваабарончай прэміі імя Вацлава Гаўла за 2013 год Алесю Бяляцкаму - старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Віцэ -прэзідэнту FIDH. ПЦ "Вясна" і FIDH шчыра віншуюць лаўрэата з гэтай высокай узнагародай.
26.09.2013 Нідэрландскія праваабаронцы адзначылі дзень народзінаў Алеся Бяляцкага пікетам ля беларускай амбасады (фота)
25 верасня, у 51-ы дзень народзінаў Алеся Бяляцкага, актывісты нідэрландскага аддзяленне Amnesty International наведалі амбасаду Беларусі ў Гаазе, каб уручыць яе супрацоўнікам адмысловы торт да дня народзінаў праваабаронцы, а таксама - тысячы новых подпісаў пад патрабаваннем свабоды для палітвязня.
26.09.2013 Мэр Парыжа выказаў сваю падтрымку Алесю Бяляцкаму
Мэр горада Парыжа сп. Бертран Дэланаэ адправіў ліст Алесю Бяляцкаму, напісаны неўзабаве пасля гадавіны яго арышту. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» публікуюць гэты ліст з нагоды дня нараджэння Алеся.
26.09.2013 Віцебскія праваабаронцы павіншавалі Алеся Бяляцкага з днём народзінаў
25 верасьня выбітны беларускі дзеяч Алесь Бяляцкі, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ў Бабруйску, адзначае сваё 51-годзьдзе. Віцебскія калегі праваабаронцы накіравалі ў яго адрас свае віншаваньні і пажадалі яму найхутчэйшага вызваленьня.
26.09.2013 Гомельскі перыяд грамадскай дзейнасці Алеся Бяляцкага
Заснавальнік гомельскай “Талакі” Алесь Яўсеенка пра жыццё Алеся Бяляцкага ў горадзе над Сожам, кактэйль “па-бяляцкаму” і беларускую мову.
26.09.2013 Аб неабходных дзеяннях міжнароднай супольнасці ў сувязі са справай вязня сумлення Алеся Бяляцкага
Заява Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
25.09.2013 Бярозаўчане павіншавалі Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў
Ужо трэці год запар бярозаўскія праваабаронцы і проста актыўныя грамадзяне не забываюць павіншаваць палітзняволенага, кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў. Алесь атрымае не толькі паштоўкі, але лісты, дзе сябры і простыя людзі расказваюць пра свае жыццёвыя справы і думкі.