Аб неабходных дзеяннях міжнароднай супольнасці ў сувязі са справай вязня сумлення Алеся Бяляцкага
Заява Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Дзейнічаючы па даручэнні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі (КМК), які аб'ядноўвае прадстаўнікоў нацыянальных і міжнародных няўрадавых арганізацый прасторы АБСЕ,
ажыццяўляючы маніторынг агульнай сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь,
падкрэсліваючы , што правы чалавека з'яўляюцца прадметам прамой і законнай заклапочанасці міжнароднай грамадзянскай супольнасці, а таксама дзяржаў - удзельніц АБСЕ, якія ўзялі на сябе абавязацельствы сумеснага кантролю за выкананнем стандартаў правоў чалавека і вяршэнства права,
улічваючы асаблівы міжнародна -прававы статус праваабаронцаў,
лічачы недапушчальным выкарыстанне судовай сістэмы і сістэмы выканання пакаранняў як механізмаў палітычна матываваных рэпрэсій
Міжнародная назіральная місія і яе Прадстаўнік па становішчы праваабаронцаў
- лічаць недапушчальным той факт, што вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, прызнаны вязнем сумлення, ужо больш за два гады знаходзіцца ў зняволенні і што працягваюць паступаць паведамленні аб выкарыстанні правілаў ўнутранага распарадку папраўчай установы ў якасці механізму ціску, які прыводзіць да парушэння правоў як самога Бяляцкага, так і яго сваякоў;
- падкрэсліваюць , што за яго знаходжанне ў зняволенні нясуць адказнасць як улады Рэспублікі Беларусь, якія сістэматычна парушаюць свае міжнародныя абавязацельствы па стварэнню спрыяльных умоў для праваабарончай дзейнасці, так і ўсе дзяржавы -ўдзельніцы АБСЕ і дзяржавы, якія падтрымалі стварэнне мандата спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь;
- у сувязі з гэтым далучаюцца да заклікаў міжнароднай грамадскасці і беларускай грамадзянскай супольнасці аб неадкладным і безумоўным вызваленні Алеся Бяляцкага (агучаных, у тым ліку, 25 верасня 2013 год, у дзень яго нараджэння);
- падтрымліваюць яго вылучэнне на Нобелеўскую прэмію міру, а таксама сумеснае вылучэнне палітвязняў Беларусі на прэмію імя Андрэя Сахарава;
- лічаць неабходным сур'ёзны перагляд механізмаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння праваахоўных структур у частцы супрацоўніцтва з дзяржавамі , судовыя сістэмы якіх залежныя ад выканаўчай улады і не адказваюць стандартам бесстароннасці і прыхільнасці вяршэнства права;
- прапануюць накіраваць дадатковыя намаганні на развіццё незалежнага грамадскага кантролю за месцамі пазбаўлення волі , перш за ўсё ў тых дзяржавах - удзельніцах АБСЕ, у якіх утрымліваюцца вязні сумлення і палітвязні .
25 верасня 2013 г.
Кіраўнік Місіі Андрэй Юраў
Прадстаўнік Місіі па становішчы праваабаронцаў Дзмітрый Макараў
Для даведкі:
Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі – гэта кааліцыя больш чым 40 няўрадавых арганізацый і груп з краін АБСЕ, створаная як адказ на пагаршаемую сітуацыю з правамі чалавека і становішчам праваабаронцаў пасля 19 снежня 2010 года. Асноўнымі мэтамі Міжнароднага Камітэта з'яўляюцца пастаянны маніторынг і міжнародны кантроль за сітуацыяй з захаваннем фундаментальных правоў чалавека і становішчам праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у Рэспубліцы Беларусь ; выпрацоўка рэкамендацый органам улады Беларусі і міжнародным міжурадавым арганізацыям па нармалізацыі сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь і прывядзенні яе ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі, узятымі на сябе урадам Рэспублікі Беларусь і ўнутранымі нормамі Рэспублікі Беларусь.