Навіны на тэму: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
20.09.2013 Алесь Бяляцкі. Развагі пра ахвярнасьць: Леанід Фёдараў
Партрэтны нарыс Алеся Бяляцкага пра вязьня савецкага ГУЛАГу, расійскага архімандрыда Леаніда Фёдарава – “летуценьніка і пакутніка, які ахвяраваў сваё жыцьцё дзеля ідэі аб’ядняньня праваслаўнай і каталіцкай цэркваў".
19.09.2013 Алесь Бяляцкі. Развагі пра ахвярнасьць: Андрэй Цікота
Партрэтны нарыс Алеся Бяляцкага пра вязьня савецкага ГУЛАГу, рэлігійнага дзеяча міжнароднага маштабу айца Андрэя Цікоту - аднаго з пачынальнікаў беларускага хрысьціянска-дэмакратычнага руху і ўпартага змагара за нацыянальнае ўсьведамленьне беларусаў.
16.09.2013 Поствыбарчыя паездкі і пракурорскае папярэджаньне
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі, з блогу на "Белпартызане".
13.09.2013 Улады "ацанілі" "Асьвечаных Беларушчынай" (копіі дакументаў)
Кніга Алеся Бяляцкага “можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь”. Да такой высновы прыйшла “экспертная камісія” пасля разгляду зборніка літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў “Асьвечаныя Беларушчынай”, што выйшаў у свет за час зняволення аўтара. Ашмянская мытня прапаноўвае Таццяне Рэвяка, у якой на беларуска-літоўскай мяжы былі канфіскаваныя 40 асобнікаў выдання, вывезці іх назад у Літву. Праваабаронца ставіць пад сумнеў праведзеную экспертызу.
13.09.2013 Прыемная навіна - вобшукі завершаны, а мяне адпускаюць
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі, з блогу на Белпартызане:
10.09.2013 Фотафакт: Салігорцы працягваюць дасылаць паштоўкі палітвязню Алесю Бяляцкаму
Па ініцыятыве мясцовых праваабаронцаў жыхары сталіцы шахцёраў у чарговы раз выказалі сваю салідарнасць са зняволеным кіраўніком Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім.
09.09.2013 Гарадзенскія праваабаронцы атрымалі позву ў суд
Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Уладзімір Хільмановіч атрымалі позвы ў суд Ленінскага раёна Гародні. Яны мяркуюць, што гэта рэакцыя на пададзеную імі скаргу на дзеянні гарвыканкаму, які забараніў пікет у падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага.
09.09.2013 Пра "мурзілкі" і скокі з вакна
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калон з блогу на "Белпартызане".
09.09.2013 Жонка Алеся Бяляцкага: Званок таксама як момант сустрэчы
Праваабаронца Алесь Бяляцкі раз на тыдзень дасылае дамоў лісты і зрэдку тэлефануе.
08.09.2013 Адам Міхнік папрасіў прабачэння ў Алеся Бяляцкага
Польскі публіцыст, эсэіст, гісторык, галоўны рэдактар выдання “Gazeta Wyborcza” Адам Міхнік яшчэ раз папрасіў прабачэння ад імя польскага ўрада за прыкрую недарэчнасць у адносінах да Алеся Бяляцкага і ягонай сям’і. Гэтае прабачэнне спадар Міхнік выказаў у мястэчку Крынкі на Беласточчыне.
06.09.2013 У Магілёве забарона пікета праваабаронцаў прызнана законнай
Такое рашэнне вынес суд Ленінскага раёна Магілёва 3 жніўня 2013 года ў асобе суддзі Андрэя Юрчанкі. Праз суд праваабаронца Барыс Бухель хацеў аспрэчыць забарону пікета, а таксама прызнаць рашэнне гарвыканкама аб адзіным вызначаным месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе незаконным.
03.09.2013 Дзейнасьць па вызваленьні палітвязьняў - першачарговая задача ў поствыбарчы перыяд
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу Алеся Бяляцкага на сайце «Белорусский партизан».
21.08.2013 Алесь Бяляцкі атрымаў кароткатэрміновае спатканне з роднымі
21 жніўня адбылося спатканне зняволенага старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага з жонкай Наталляй Пінчук і сястрой Вольгай.
19.08.2013 Алесь Бяляцкі: ”Паход на Плошчу”
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.
15.08.2013 Барысаў: да кампаніі па шэльмаванню Бяляцкага далучыўся «незалежны» сайт
Узнікае пытанне: якое менавіта меркаванне невядомага аўтара паклёпу на праваабаронцаў Габельза вырашыў данесці сайт да сваіх чытачоў? Нічога, акрамя лаянкі ў адрас праваабарончага руху як у Беларусі, так і ва ўсім свеце, а таксама паклёпу на Алеся Бяляцкага ў гэтым опусе няма.










