viasna on patreon

Бярозаўчане павіншавалі Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў

2013 2013-09-25T23:12:00+0300 2013-09-26T10:14:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі падчас суду

Ужо трэці год запар бярозаўскія праваабаронцы і проста актыўныя  грамадзяне не забываюць павіншаваць палітзняволенага, кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў. Алесь атрымае не толькі паштоўкі, але лісты, дзе сябры і простыя людзі расказваюць пра свае жыццёвыя справы і думкі. Напрыклад, Таццяна Аліхвер падзеліцца ўражаннямі ад наведвання Амерыкі, Тамара Шчапёткіна расказала пра тое, чым жыве Бяроза, бярозаўскі студэнт, які навучаецца ў Варшаве Алег – параўнаннем Беларусі з Польшчай. Людзі спадзяюцца, што сваімі паштоўкамі і лістамі яны падтрымаюць Алеся Бяляцкага, дапамогуць адчуць жыццё па-за сценамі турмы. Гэта той мінімум, што мы можам зрабіць для Алеся, які дзеля нас ахвяраваў сваёй воляй, кажа Таццяна Тарасевіч.

Людзі, што павіншавалі праваабаронцу, добра ўсведамляюць, што вырваны ён з грамадства і змешчаны за краты без віны. Таму жадаюць Алесю хутчэйшага вызвалення.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства