viasna on patreon

Віцебскія праваабаронцы павіншавалі Алеся Бяляцкага з днём народзінаў

2013 2013-09-26T10:19:13+0300 2013-09-26T10:19:13+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 верасьня выбітны беларускі дзеяч Алесь Бяляцкі, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ў Бабруйску, адзначае сваё 51-годзьдзе. Віцебскія калегі праваабаронцы накіравалі ў яго адрас свае віншаваньні і пажадалі яму найхутчэйшага вызваленьня. 

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі з 4 жніўня 2011 году. Ён прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўленьня волі паводле часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу нібыта за ўтойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Падставай для ўзбуджэньня супраць Алеся Бяляцкага крымінальнай справы стала інфармацыя пра яго банкаўскія рахункі, перададзеная Мін’юстам Летувы і Генпракуратурай Польшчы.

На замежныя рахункі Алеся Бяляцкага грошы паступалі ад праваабарончых арганізацыяў, гэтыя сродкі выкарыстоўваліся на дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі і іх сем’ям. Атрымліваць грошы на гэтыя мэты празь беларускія банкі не было магчымасьці, бо праваабарончы цэнтар «Вясна», які ўзначальвае Алесь Бяляцкі, у 2003 годзе быў пазбаўлены дзяржаўнай рэгістрацыі, і аднавіць легальны статус, нягледзячы на шматлікія спробы, арганізацыі дагэтуль не ўдалося.

Міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі Алесь Бяляцкі прызнаны вязьнем сумленьня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства