“Amnesty International”: Праваабарончая прэмія імя Вацлава Гавэла прысуджаная беларускаму вязню сумлення
Алесь
Бяляцкі, беларускі праваабаронца і
вязень сумлення, уганараваны
правабарончай прэміяй імя Вацлава
Гавэла ў знак
прызнання яго працы па паляпшэнні
становішча з правамі чалавека ў ягонай
краіне ды за вялікую асабістую рызыку,
якой ён падвяргаўся ў сваёй
дзейнасці.
“Атрыманая сёння Алесем
Бяляцкім прэмія адзначае ягоную мужную
працу ў галіне правоў чалавека ў
неспрыяльных умовах ды ягоныя вялікія
асабістыя ахвяры ў ейнае імя. Акрамя
таго, гэта знак асуджэння беларускіх
уладаў за пераслед праваабаронцаў ды
нападкі на свабоду аб'яднання, сходаў
і выказвання меркаванняў, " кажа Хізэр
Макгіл, даследчык Amnesty International па
Беларусі.
Алесь Бяляцкі ў цяперашні
час адбывае чатыры з паловай гады
турэмнага зняволення за дзейнасць у
галіне правоў чалавека ў якасці кіраўніка
праваабарончага цэнтра “Вясна” ў
Беларусі. Арганізацыя праводзіць
кампаніі супраць смяротнага
пакарання, катаванняў і іншых відаў
жорсткага абыходжання, а таксама з
падтрымку палітычных
зняволеных.
“Вясна”
была зачыненая ў 2003 годзе,
што дало ўладам магчымасць
ужываць судовы пераслед у дачыненні да
ейных членаў за дзейнасць ад імя
незарэгістраванай
арганізацыі, і зрабіла
немагчымым наяўнасць арганізацыйнага
банкаўскага рахунку ў Беларусі.
Алесь
Бяляцкі быў арыштаваны ў сувязі з
выкарыстаннем ягоных
асабістых
банкаўскіх
рахункаў у
Літве і Польшчы для падтрымкі праваабарончай
дзейнасці ягогай
арганізацыі ў Беларусі. 24 лістападзе
2011 ён быў прысуджаны да турэмнага
зняволення за “ўтойванне
даходаў у буйных памерах".
Суд
парушыў міжнародныя стандарты
справядлівага судовага разбору ў
некалькіх адносінах, і Amnesty International
лічыць , што абвінавачванні й
прысуд спадару Бяляцкаму з'яўляюцца
палітычна матываванымі і маюць
на мэце перашкодзіць яго
законнай дзейнасці ў якасці праваабаронцы.
Amnesty International лічыць Алеся
Бяляцкага
вязнем сумлення, пазбаўленым свабоды
выключна з-за сваёй дзейнасці
ў галіне правоў чалавека,
і працягвае
заклікаць да яго неадкладнага й
безумоўнага вызвалення.
У мінулым
месяцы ягоная
жонка, Наталля
Пінчук, распавяла
Amnesty International:
"Я
найбольш занепакоеная тым, як
ён выжывае ў Бабруйскай
калоніі. Ён жыве ў складаных і жорсткіх
умовах. Ён не толькі знаходзіцца
ў турме, адміністрацыя
забараніла яму зносіны з
іншымі вязнямі. Зняволеныя, якія маюць
якія-небудзь кантакты з Алесем кажуць,
што яны могуць страціць
свае льготы, уключаючы права на
ўмоўна- датэрміновае вызваленне, або
быць падвергнутыя пакаранню.
Доўгі тэрмін пазбаўлення волі пагражае
ягонаму
здароўю."
Праваабарончая
прэмія імя Вацлава Гавэла прысуджаецца
штогод Парламенцкай асамблеяй
Рады Еўропы ў
партнёрстве з бібліятэкай
Вацлава Гавэла бібліятэкі
ды Фондам Хартыі '77
для заахвочвання выбітных
дзеяннняў грамадзянскай
супольнасці ў абароне правоў чалавека
ў Еўропе і за яе межамі.