Навіны на тэму: Мікіта Емяльянаў
31.03.2022 Праз два месяцы суд дазволіў бацькам Емяльянава забраць яго рэчы са склада. Палітвязень дагэтуль у карцары
За час зняволення ў палітвязня Мікіты Емяльянава назапасілася вялікая колькасць непатрэбных яму рэчаў, якія знаходзяцца на складзе турмы №4 г. Магілёва.
11.03.2022 Палітвязня Мікіту Емяльянава асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі па 411 артыкуле
11 сакавіка на тэрыторыі турмы №4 г. Магілёва на выязным судовым пасяджэнні абвясцілі прысуд палітзняволенаму анархісту Мікіту Емяльянаву, якога вінавацяць у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнні правілаў унутранага распарадку (ч. 2 арт. 411 КК).
25.02.2022 Мікіта Емяльянаў спыніў галадоўку, але яго працягваюць утрымліваць у ШІЗА
24 лютага стала вядома, што палітзняволенаму анархісту Мікіту Емяльянаву дадалі яшчэ 10 сутак штрафнога ізалятара. Цяпер ён прабудзе там да 4 сакавіка.
28.01.2022 Да двух гадоў зняволення: пачаўся суд над Мікітам Емяльянавым за парушэнні рэжыму ў турме
27 студзеня на выязным судовым пасяджэнні ў турме №4 г. Магілёва пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Мікіты Емяльянава паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
18.12.2021 На Мікіту Емяльянава ўзбудзілі новую справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, напрыканцы лістапада 2021 года Магілёўскі міжраённы аддзел следчага камітэту ўзбудзіў у адносінах да палітвязня Мікіты Емяльянава крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
12.12.2021 Мікіту Емяльянава зноў кінулі ў ШІЗА. Агулам ён прабудзе там 30 сутак
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, адміністрацыя турмы №4 ізноў тройчы запар пакарала палітзняволенага анархіста Мікіту Емяльянава суткамі ў штрафным ізалятары.
19.09.2021 Палітвязня Мікіту Емяльянава больш за месяц утрымлівалі ў ШІЗА і пазбавілі спаткання з роднымі
Больш за месяц ад палітзняволенага Мікіты Емяльянава не было ніякіх звестак: ні тэлефанаванняў, ні лістоў да блізкіх і сяброў. Таму 10 верасня яго родныя патэлефанавалі ў дзяжурную частку турмы №4 і спрабавалі даведацца, што адбываецца з Мікітам.
01.09.2021 Як палітвязень Мікіта Емяльянаў спрабаваў набыць кнігі і што з гэтага атрымалася
Палітзняволены Мікіта Емяльянаў вырашыў набываць кнігі ў гандлёвай сетцы, як гэта прадугледжана Крымінальна-выканаўчым кодэксам. Аднак тое, што напісана ў законе, даволі складана працуе на практыцы.
17.03.2021 Праблемы з карэспандэнцыяй, недахоп ежы і ШІЗА. Як сядзіць у турме палітвязень Мікіта Емяльянаў
Палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 9 чэрвеня быў пераведзены на строгі турэмны рэжым у Магілёўскую турму №4. Пачынаючы са студзеня ў сваіх лістах да родных ён скардзіцца на праблемы з карэспандэнцыяй і немагчымасць наесціся той ежай, што яму даюць.
25.06.2020 Мікіта Емяльянаў пра галадоўку Івана Камара: Трэба тройчы падумаць, перш чым так паступаць
Як паведаміла ПЦ "Вясна" Марына Касінерава, нядаўна палітвязня Мікіту Емяльянава наведаў адвакат.
12.06.2020 На сям’ю Мікіты Емяльянава па-ранейшаму аказваецца ціск
Маці палітзняволенага Мікіты Емяльянава паведаміла праваабаронцам “Вясны”, што працяглы час на яе сям’ю аказваецца ціск з боку праваахоўных органаў.
29.05.2020 Палітзняволены Мікіта Емяльянаў пераведзены на строгі рэжым турэмнага зняволення
Палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў пераведзены на строгі рэжым турэмнага зняволення. Пра гэта паведамляюць яго паплечнікі з dissidentby.
11.05.2020 Палітвязень Мікіта Емяльянаў пераведзены ў ПКТ
Як паведамялецца ў суполцы dissidentby у фэйсбуку, палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 7 траўня пераведзены ў памяшканне камернага тыпу.
01.05.2020 Куды знікаюць лісты палітвязня Мікіты Емяльянава?
Мікіта Емяльянаў зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 горада Бабруйска, але лісты ад яго сябрам не даходзяць.
20.04.2020 Палітвязня Мікіту Емяльянава этапавалі ў Бабруйск
Палітвязня Мікіту Емяльянава этапавалі ў папраўчую калонію №2 горада Бабруйск. Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку dissidentby. Другі палітвязень Іван Комар, асуджаны разам з Мікітай, знаходзіцца таксама ў Магілёўскай вобласці – у шклоўскай калоніі №17.